Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая вядоўца тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык увайшла ў кабінэт Ціханоўскай


Аліна Коўшык
Аліна Коўшык

Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні.

Аб прызначэньні Аліны Коўшык на новую пасаду паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.

Хто такая Аліна Коўшык

Аліна Коўшык нарадзілася ў Горадні. Скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, магістратуру Варшаўскага ўнівэрсытэту па паліталёгіі і гісторыі.

Аліна Коўшык — беларуская журналістка і тэлевядоўца, апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце». Яна зьяўляецца сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасьці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0.

«Сярод яе стратэгічных задач — наладжваньне працы зь міжнароднымі партнэрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэньня падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэньнем працоўных камісій у адраджэньні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы», — паведамляецца ў кабінэце.

Чым будзе займацца Аліна Коўшык

  • Ствараць стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі;
  • Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і мове;
  • Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ;
  • Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаньнях адукацыі, гісторыі і культуры;
  • Спрыяць супрацьдзеяньню інфармацыйнай агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG