Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея «зробіць усё», каб вайна скончылася «як мага хутчэй»


Пуцін і Модзі (сустрэча ў 2021 годзе)
Пуцін і Модзі (сустрэча ў 2021 годзе)

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на перамовах з індыйскім прэм’ерам Нарэндрам Модзі, што Расея «зробіць усё» для таго, каб вайна ва Ўкраіне спынілася «як мага хутчэй», — аднак украінскі бок, паводле яго слоў, адмаўляецца ад перамоўнага працэсу.

Слова «вайна», як і «спэцыяльная ваенная апэрацыя», Пуцін ня ўжыў, выкарыстаўшы выраз «гэта ўсё». Ён адказваў на рэпліку Модзі, які сказаў Пуціну, што сёньня «ня час для вайны», падкрэсьліўшы, што ня раз даносіў гэтую думку да расейскага прэзыдэнта праз тэлефон. Індыйскі прэмʼер сказаў, што сьвет зараз стаіць перад шматлікімі выклікамі, сярод якіх праблема харчаваньня, угнаеньняў і энэргетычнай бясьпекі.

Разьвіваючы сваю думку, Пуцін сказаў, што кіраўніцтва Ўкраіны «заявіла аб тым, што хоча дабівацца сваіх мэтаў ваенным шляхам». Якім шляхам хоча завяршыць вайну сам Пуцін, расейскі прэзыдэнт не сказаў.

Сустрэча з Модзі адбылася падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе (Узбэкістан). Іншых падрабязнасьцяў гутаркі агенцтвы не прыводзяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG