У Нямеччыне з пачатку дзеяньня санкцый, уведзеных Эўразьвязам супраць Расеі за яе вайну ва Ўкраіне, замарозілі і канфіскавалі расейскіх актываў на агульную суму 4,8 млрд эўра.
Крызіс у адносінах паміж Кіргізстанам і Таджыкістанам камэнтуе палітычны аглядальнік Радыё Свабода, адмысловец ў пытаньнях Цэнтральнай Азіі Брус Пан’ё.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей сёньня выступіў на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч пракамэнтаваў чуткі аб магчымасьці мабілізацыі ў Беларусі ў сувязі з абвяшчэньнем частковай мабілізацыі ў Расеі, паведамляе БелТА.
Падчас візыту ва Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага ў Коўне ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што разумее, што вайна хутка ня скончыцца з прычыны перадузятасьці расейскага народу, які доўга кармілі прапагандай, супраць Захаду.
Пазачарговыя выбары прэзыдэнта ў Казахстане адбудуцца 20 лістапада, паведамляецца ва ўказе, разьмешчаным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Сахашчык, добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык і яшчэ адзін вайсковец са сьпісу пазбаўленых званьняў кажуць, што на іх жыцьцё гэта ніяк не паўплывае.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з адкрытымі ядзернымі пагрозамі на адрас Эўропы, заявіў падчас выступу на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Адразу некалькі прапагандысцкіх пляцовак цягам апошніх дзён пачалі атаку на недзяржаўны сайт Onliner.
21 верасьня 63-гадовы Алег Грузьдзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зьняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15. Грузьдзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.
Згодна з праектам аб зьмяненьні закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» пазбавіць грамадзянства змогуць любога беларуса, калі яго асудзілі па адным з 55 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што не глядзеў выступ расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, але ведае ўсю інфармацыю, якую яму патрэбна ведаць.
Ці стане вынікам мабілізацыі ў Расеі ўцягваньне ў вайну беларускага войска? Чаму Пуцін не абвясьціў вайну? Ці гатовы ён націснуць ядзерную кнопку? Ці можа Расея інсьпіраваць і ў Беларусі рэфэрэндум аб далучэньні да РФ?
21 верасьня расейскі дэмакратычны рух «Вясна» абвясьціў усерасейскую акцыю пратэсту «Нет могилизации!».
21 верасьня Ўладзімір Пуцін абвясьціў у Расеі «частковую мабілізацыю», пад якую могуць падпасьці 300 тысяч чалавек. Глядзім, калі мабілізацыю могуць абвясьціць у Беларусі.
21 верасьня ў Армэніі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці. Паспрабуйце адказаць на пытаньні, каб даведацца, ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну.
Міністэрства здароўя Беларусі зноў увяло «правіла пяці дзён». Гэта значыць, што «на пэрыяд высокага пад’ёму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі» ў выпадку адсутнасьці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі цягам 5 дзён даведка не патрабуецца.
Свабода сабрала інфармацыю аб колькасьці баявых самалётаў і верталётаў на ўзбраеньні Ўкраіны з адкрытых крыніц.
Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады выступіў з заявай адносіна частковай мабілізацыі, якую абвясьціў Уладзімір Пуцін.
Міністэрства культуры Беларусі ня выдала дазвол на правядзеньне канцэрту Shortparis, заплянаванага на 26 верасьня ў Prime Hall.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і ўладаў Лукашэнкі могуць перасячыся на сэсіі Генасамблеі ААН.
Пуцін абвясьціў мабілізацыю. Тое, пра што даўно гаварыла палітызаваная публіка, што даўно прагназавалася экспэртнай супольнасьцю, адбылося. Як гэта можа паўплываць на Беларусь?
Пратэстоўцы ў Іране сталі выкрыкваць палітычныя лёзунгі «Сьмерць дыктатару!» і «Хамэнэі будзе зрынуты!», накіраваныя супраць лідэра краіны Вялікага аяталы Алі Хамэнэі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай «Аб падтрымцы змаганьня беларускага народу за свабоду і незалежнасьць», у якой заклікала дэмакратычныя краіны да салідарнасьці зь беларусамі.
Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што Рыга ня будзе выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Расіі, якія жадаюць пазьбегчы мабілізацыі ў войска, або прапускаць іх празь мяжу ў выпадку, калі ў іх ужо ёсьць шэнгенская віза.
Пасьля абʼяўленьня прэзыдэнтам Расеі частковай мабілізацыі ў краіне індэкс Маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй за 2 100 пунктаў. На такіх узроўнях ён таргуецца ўпершыню з 24 лютага, калі пачалося расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
Паліцыя Харкаўскай вобласьці паведаміла, што на судовую экспэртызу накіравалі ўжо 263 целы забітых у часе расейскай акупацыі Ізюма грамадзян Украіны.
Блогер, якога пяць гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку (ААН прызнала гэта незаконным), расказаў Свабодзе, што ў абедзьвюх краінах супраць яго завялі крымінальныя справы.
21 верасьня раніцай прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю на вайну з Укріанай. Пазьней міністар абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў, што плянуецца мабілізаваць 300 тысяч рэзэрвістаў. Сабралі зьвесткі, як у Расеі адрэагавалі на гэтыя заявы.
Першыя рэакцыі ў Кіеве на заяву Пуціна аб мабілізацыі расейцаў на вайну з Украінай.
У склад місіі ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаў – чальцоў АДКБ, якія зьяўляюцца супрацоўнікамі рабочых органаў арганізацыі.
Лідэры заходніх краін і міжнародных арганізацый ужо заявілі аб непрызнаньні вынікаў такіх рэфэрэндумаў.
Расейскія войскі ўначы абстралялі Запароскую атамную электрастанцыю, пашкодзіўшы абсталяваньне энэргаблёку № 6, адзінага энэргаблёку, які працуе, паведамляе ўкраінская кампанія «Енергоатам».
Звыш 80 былых сілавікоў пазбавілі вайсковых і спэцыяльных званьняў.
Па зьвестках BPN, суд па «справе БелаПАН» адновіцца 21 верасьня, пачатак пасяджэньня ў 10.30. У раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда яго няма.
Прадстаўнікі Беларусі са сталічнага Партызанскага раёну згуляюць з камандай так званай «ЛНР».
Аб непрызнаньні так званых рэфэрэндумаў аб уваходжаньні акупаваных частак Украіны ў склад Расеі да гэтага моманту сёньня выказаліся:
Абвяшчэньне рэфэрэндумаў аб далучэньні да РФ «ЛДНР» і Херсонскай вобласьці Ўкраіны — рэальны плян, пробны шар ці сродак ціску на Ўкраіну і Захад? Калі гэтыя рэфэрэндумы адбудуцца, якіх мэтаў можа Расея спрабаваць дасягнуць зь іх дапамогай?
Акадэмічны дырэктар БІСС (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў) Пётра Рудкоўскі расказвае, што яго трывожыць у апошніх заявах Лукашэнкі, тлумачыць, як мяняюць сытуацыю абвешчаныя рэфэрэндумы ў ДНР і ЛНР, і аналізуе, як апошнія заявы Лукашэнкі могуць паўплываць на абвешчаную амністыю.
УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы па футболе 2024 году.
Пра завядзеньне крымінальнай справы супраць дырэктара менскай прыватнай школы «Смарт Скул» паведаміў Сьледчы камітэт.
Зборная Расеі па футболе ня возьме ўдзелу ў лёсаваньні адборачнага раунду Эўра-2024 з прычыны санкцый УЭФА.
Гэта азначае, што ён ня можа вярнуцца ў Беларусь і, хутчэй за ўсё, страціць статус амбасадара ЭЗ у Беларусі, бо бязь візы выконваць такія абавязкі немагчыма.
Нерухомасьць у краіне Эўразьвязу на беразе Чорнага мора куплялі прадстаўнікі розных дзяржаўных ведамстваў і структур.
Індэкс Маскоўскай біржы ўпаў больш як на 10% з закрыцьця таргоў учорашняга дня.
16 верасьня Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва пачала працэдуру паўнавартаснага прыёму ў свае шэрагі Беларусі. Глядзім, што гэта дае.
Акупацыйныя адміністрацыі і калябаранты ў раёнах Данецкай, Запароскай, Луганскай, Херсонскай абласьцей Украіны, часова захопленых Расеяй, адначасова заявілі аб рэфэрэндумах 23-27 верасьня аб уваходжаньні ў склад РФ.
Дыскрымінацыя за «сіні пашпарт», цяжкасьці зь легалізацыяй, хэйт у сацыяльных сетках – тое, з чым сутыкнуліся беларусы ва Ўкраіне пасьля пачатку вайны. Многія беларусы мусілі другі раз пасьля падзей 2020 году мяняць месца жыхарства. Іншыя, нягледзячы ні на што, застаюцца ва Ўкраіне.
Пасол Беларусі ў РФ Дзьмітрый Круты выступіў на ўрачыстым адкрыцьці экспазыцыі дакумэнтаў з нагоды 250-годзьдзя так званага ўзьяднаньня народаў Расеі і Беларусі. Так у Расеі назвалі першы падзел Рэчы Паспалітай.
Загрузіць яшчэ