З пачатку верасьня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскай акупацыі каля дзьвюх тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 10 верасьня.
Пахаваньне брытанскай каралевы Лізаветы II пройдзе у панядзелак 19 верасьня ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лёндане, паведаміў Букінгемскі палац.
Рашэньнем Віцебскага абласнога суду было ліквідавана Віцебскае грамадзкае аб’яднаньне «Руская абшчына».
Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню пасьля пачатку ўкраінскага наступленьня ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў.
Жыхары Лісічанску ўбачылі вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны на ўскраіне гораду, заявіў кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргій Гайдай.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
10 верасьня ў Кіеў прыбыла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбок, паведамляюць міжнародныя СМІ. Яе візыт загадзя не анансаваўся.
Улады Харкаўскай вобласьці пацьвярджаюць інфармацыю аб узяцьці ўкраінскімі вайскоўцамі горада Купянска.
Брытанская Рада па пераходзе ў спадчыну прастола афіцыйна абвясьціла Карла III новым каралём Злучанага Каралеўства.
Цяпер функцыі заснавальніка ў дачыненьні да грамадзкай установы «Санаторый «Беларусь» будзе выконваць Рэспубліканскі цэнтар па аздараўленьні і санаторна-курортным лекаваньні насельніцтва.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Ганна Тукава, якая 1 верасьня падчас лінейкі ў гімназіі № 1 гораду Наваполацку зладзіла антываенную акцыю, дасюль знаходзіцца за кратамі.
Фінляндыя зручная для жыцьця краіна, тут добрая адукацыя, сыстэма аховы здароўя і прыязная бюракратыя. Але варта памятаць, што надвор’е тут пасуе ня кожнаму, а цэны высокія. Сабралі, што трэба ведаць для жыцьця ў Хэльсынкі.
Увечары 9 верасьня кароль Вялікай Брытаніі Карл III выступіў зь першым зваротам да нацыі. Прамова караля практычна цалкам была прысьвечаная яго маці, каралеве Лізавеце II.
Украіна мае намер дабівацца выплаты Расеяй рэпарацый у памеры 300 мільярдаў даляраў, заявіў украінскі міністар юстыцыі.
Заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэньнем энэргаспажываньня, Тацьцяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Абʼяднанага Пераходнага Кабінэта па фінансах і эканоміцы.
Улады Беларусі хочуць адмяніць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня і павялічыць падаткі для ІП. Глядзім, каго гэта закране.
Google вызначае заблякаваныя ў Беларусі сайты незалежных мэдыя і паніжае іх прыярытэт пры выдачы ў пошукавых запытах, заявіў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец падчас міжнароднага журналісцкага форуму 9 верасьня ў Літве.
Кіеўская рада на пасяджэньні 8 верасьня зьмяніла назвы яшчэ 38 вуліц і 2 плошчаў у сталіцы Ўкраіны.
Выведка Вялікай Брытаніі лічыць малаімаверным, што новыя вайсковыя вучэньні ў Беларусі зьяўляюцца сьведчаньнем падрыхтоўкі да прамога ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Дэпутатаў Савету муніцыпальнага ўтварэньня Смольнінскае ў Санкт-Пецярбургу выклікалі ў паліцыю для складаньня пратаколаў аб дыскрэдытацыі расейскага войска.
Украіна хоча атрымаць ад Расеі рэпарацыі памерам ня менш за 300 млрд даляраў ў сувязі з ваеннымі разбурэньнямі ад расейскай агрэсіі.
Улады Беларусі намагаюцца, каб індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) трансфармаваліся ў юрыдычныя асобы.
Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі 9 верасьня прыбыў у Кіеў, дзе раскажа аб геапалітычнай сытуацыі, энэргетычнай і ваеннай бясьпецы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ураду Польшчы Пётар Мюлер.
Раней на 11 верасьня Крэмль плянаваў правядзеньне «рэфэрэндумаў» у так званых «ЛДНР» і іншых акупаваных тэрыторыях, аднак рэалізаваць плян не атрымалася.
Эўрадэпутаты заклікалі Эўразьвяз скараціць колькасьць беларускіх дэпутатаў у Брусэлі і сталіцах эўрапейскіх дзяржаў у сувязі з затрыманьнем у Менску часовага паверанага ў справах ЭЗ у Беларусі Эвэліны Шульц.
Кіраўнік Міністэрства задроўя Польшчы Адам Нядзельскі ў інтэрвію выданьню Rynekzdrowia.pl паведаміў, што ў краіне існуе праблема нястачы дактароў. Адным з выйсьцяў з гэтай сытуацыі ён назваў прыцягненьне лекараў з-за мяжы.
Вынік 70-гадовага кіраваньня Лізаветы ІІ — гэта вынік мудрага, абачлівага, узорнага пераўтварэньня імпэрыі фізычнай у імпэрыю маральную і інтэлектуальную.
Цяпер КНДР зможа аўтаматычна наносіць ядзерны ўдар па суперніку ў выпадку яго нападу.
Плацінавы юбілей каралевы Лізаветы II стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй у гісторыі Вялікай Брытаніі. Ва ўзросьце 96 гадоў каралева Лізавета сёлета адзначыла 70-годзьдзе свайго ўступленьня на трон.
Прэсавы прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў «фанфаронствам» і «зусім відавочнай наўмыснай правакацыяй» спробу часовай паверанай у справах Эўразьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц трапіць на суд над палітвязьнямі.
8 верасьня стала вядома, што ГУБАЗіК цяпер мае новага кіраўніка — Андрэя Ананенку. Што пра яго вядома?
Саэйма Латвіі ў тэрміновым парадку падтрымала законапраект аб вывадзе Латвійскай праваслаўнай царквы з-пад улады Маскоўскага патрыярхату РПЦ.
Глядзім, як жывуць грамадзяне Беларусі і на што трацяць грошы.
Журналіст Свабоды і палітвязень за кратамі ўжо 805 дзён. Яго асудзілі на 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
«Украінцы плацяць жыцьцямі за тое, за што мы плацім далярамі і эўра», — заявіў Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Міністар адукацыі Андрэй Іванец паабяцаў, што заробкі настаўнікаў будуць складаць 106% ад сярэдняга па краіне, але не адразу, а да 2025 году. Калі ж браць цяперашні заробак у адукацыі за чэрвень, то ён складае 77% ад сярэдняга па Беларусі. Заробкі настаўнікам абяцаюць павысіць ня першы раз.
7 верасьня карпарацыя Apple правяла традыцыйную прэзэнтацыю навінак сваёй прадукцыі. Продажы iPhone 14 пачнуцца 16 верасьня, вэрсіі Plus — 7 кастрычніка. Аднак у Беларусі новыя гаджэты афіцыйна прадавацца ня будуць.
Сёмага верасьня Рада Эўропы прыняла рашэньне аб стварэньні Кантактнай групы для супрацоўніцтва зь беларускім грамадзтвам. Прадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандар Шлык, які спрычыніўся да прыняцьця гэтага рашэньня, расказаў, як яно прымалася і што можа значыць для беларускага грамадзтва.
Беларусаў гэтыя рашэньні не закранаюць.
Аляксей Арастовіч запэўніў Сьвятлану Ціханоўскую, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыі.
Рада нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны ўвяла санкцыі супраць 606 грамадзян Расеі, сярод якіх дэпутаты Дзярждумы, чальцы Савету фэдэрацыі і Савету бясьпекі РФ.
Апублікавалі тэкст апошняга слова праваабаронцы Марфы Рабковай, якой 6 верасьня на закрытым працэсе прысудзілі 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штраф у 22 400 беларускіх рублёў у справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня».
Раніцай 8 верасьня ў некалькіх гарадах Расеі праходзяць ператрусы ў журналістаў і адміністратараў тэлеграм-каналаў.
Блогера Аляксандра Лапшына, які мае грамадзянства Расеі і Ізраілю, затрымалі ў сьнежні 2016 году ў Менску на запыт Інтэрполу, зроблены Азэрбайджанам.
Ці быў беларускі пратэст асуджаны на паразу? Чаму прайгралі практычна ўсе «рэвалюцыі годнасьці»: у Сырыі і Лібіі, у Расеі і Беларусі? Ці ёсьць будучыня ў дэмакратычных рэвалюцый?
Беларусь, а таксама Расею і Казахстан, не запрасілі на саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, які павінен прайсьці напярэдадні сустрэчы лідэраў Эўразьвязу 6–7 кастрычніка ў Празе, паведамляе ВВС.
Акадэмічны дырэктар БІСС (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў) Пётра Рудкоўскі аналізуе тыя прычыны, зь якіх улады абвяшчаюць амністыю.
7 верасьня Рада Эўропы прыняла рашэньне аб стварэньні Кантактнай групы для супрацоўніцтва зь беларускім грамадзтвам, паведамляе Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
8 верасьня ў Беларусі пачалося чарговае камандна-штабное вучэньне Ўзброеных сіл. Паводле Мінабароны Беларусі, яно працягнецца да 14 верасьня.
Такое рашэньне вынес КДБ Беларусі 30 жніўня.
Загрузіць яшчэ