Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрылі супрацоўніка МЗС Чэхіі, які працаваў на расейскую выведку


Статуя былога прэзыдэнта Чэхаславаччыны Эдварда Бэнэша каля Міністэрства замежных спраў у Празе
Статуя былога прэзыдэнта Чэхаславаччыны Эдварда Бэнэша каля Міністэрства замежных спраў у Празе

Высокапастаўлены супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Чэхіі, які шмат гадоў працаваў у міністэрстве, супрацоўнічаў са Службай замежнай выведкі Расеі і перадаваў ёй сакрэтныя зьвесткі.

Высокапастаўлены супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Чэхіі, які шмат гадоў працаваў у міністэрстве, супрацоўнічаў са Службай замежнай выведкі Расеі і перадаваў ёй сакрэтныя зьвесткі, піша інтэрнэт-выданьне Deník N.

Гэтую інфармацыю сайту Aktualne.cz пацьвердзіў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

Працу на расейскую выведку выкрыла чэская Служба бясьпекі і інфармацыі, нядаўна супрацоўніка звольнілі зь міністэрства. Паведамляецца, што гаворка ідзе пра дыплямата, які здолеў прайсьці праверку на найвышэйшую ступень сакрэтнасьці. Ён знаходзіўся ў МЗС з 1990-х гадоў і, акрамя цэнтральнага апарату ведамства, працаваў у некалькіх пасольствах за мяжой, у тым ліку ў адной з афрыканскіх краін. Ананімная крыніца Deník N заявіла, што расейская выведка нібыта выкарыстоўвала слабасьць завэрбаванага чэскага дыплямата да грошай і жанчын.

Супрацоўнікі СБІ выявілі таемную сувязь чэскага дыплямата з расейскай спэцслужбай некалькі гадоў таму — увесь гэты час яны сачылі за ім. У першай палове 2022 году аб сытуацыі праінфармавалі кіраўніка МЗС Яна Ліпаўскага і прэм’ер-міністра Пэтра Фіялу.

«Магу пацьвердзіць, што я прыняў рашэньне зрабіць такія крокі, дзякуючы якім у МЗС ужо не працуе супрацоўнік, які супрацоўнічаў з замежнай дзяржавай», — сказаў Ліпаўскі.

Іншыя падрабязнасьці кіраўнік МЗС Чэхіі ня стаў раскрываць зь меркаваньняў бясьпекі.

У матэрыяле выданьня гаворыцца, што выкрыты шпіён можа пазьбегнуць адказнасьці, бо вядзецца пра асабліва сакрэтную інфармацыю, якую ніяк нельга выкарыстоўваць у судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG