Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – апошні поўны дзень народнага разьвітаньня зь Лізаветай II


Чарга ахвотных разьвітацца з каралевай
Чарга ахвотных разьвітацца з каралевай

18 верасьня быў апошні дзень народнага разьвітаньня з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II. Труна зь яе целам цяпер знаходзіцца ў Вэстмінстэрскім палацы, куды стаіць вялізная чарга. Каб зайсьці ўнутр, людзі чакаюць па 13-13,5 гадзін. Уваход будзе адкрыты да 6.30 панядзелка.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай Джыл у нядзелю прыйшлі ў Вэстмінстэрскі палац, каб разьвітацца з каралевай. Байдэн прыляцеў у Лёндан напярэдадні ўначы. Прэзыдэнта і яго жонку чакае прыём, арганізаваны каралём Карлам III.

Жонка прэзыдэнта Ўкраіны Алена Зяленская ў нядзелю таксама была адной з тых, хто аддаў даніну памяці каралевы ў Вэстмінстэрскім палацы. Брытанскія СМІ таксама паведамлялі, што напярэдадні пахаваньня каралевы прынцэса Ўэльская сустрэлася з Аленай Зяленскай.

Пахаваньне Лізаветы II адбудзецца заўтра. Бі-бі-сі паведамляе, што з гэтай нагоды ў Лёндан могуць прыехаць да 1 млн чалавек. Такія дадзеныя падала кампанія Transport for London, спасылаючыся на колькасьць набытых квіткоў на прыгарадныя цягнікі.

Лёндан чакае адзін з самых вялікіх лягістычных выклікаў за яго сучасную гісторыю. Большасьць галоўных вуліц у цэнтры горада будзе перакрытая з пяці раніцы.

  • Лізавета II памерла 8 верасьня 2022 года ва ўзросьце 96 гадоў. На троне яна прабыла даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі – 70 гадоў і сем месяцаў. Новым каралём Вялікабрытаніі абвешчаны яе сын Чарльз пад імем Карл III.
  • Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі не былі запрошаны на цырымонію разьвітаньня зь Лізаветай II – гэтак жа як прадстаўнікі Расеі і М'янмы. Аляксандар Лукашэнка даслаў спачуваньне каралеўскай сямʼі.
  • Дэмакратычная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская даслала спачуваньне, а таксама наведала амбасаду Вялікай Брытаніі ў Вільні і пакінула ў кнізе спачуваньняў запіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG