Па зьвестках BPN, суд па «справе БелаПАН» адновіцца 21 верасьня, пачатак пасяджэньня ў 10.30. У раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда яго няма.
Прадстаўнікі Беларусі са сталічнага Партызанскага раёну згуляюць з камандай так званай «ЛНР».
Аб непрызнаньні так званых рэфэрэндумаў аб уваходжаньні акупаваных частак Украіны ў склад Расеі да гэтага моманту сёньня выказаліся:
Абвяшчэньне рэфэрэндумаў аб далучэньні да РФ «ЛДНР» і Херсонскай вобласьці Ўкраіны — рэальны плян, пробны шар ці сродак ціску на Ўкраіну і Захад? Калі гэтыя рэфэрэндумы адбудуцца, якіх мэтаў можа Расея спрабаваць дасягнуць зь іх дапамогай?
Акадэмічны дырэктар БІСС (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў) Пётра Рудкоўскі расказвае, што яго трывожыць у апошніх заявах Лукашэнкі, тлумачыць, як мяняюць сытуацыю абвешчаныя рэфэрэндумы ў ДНР і ЛНР, і аналізуе, як апошнія заявы Лукашэнкі могуць паўплываць на абвешчаную амністыю.
УЭФА разьвядзе зборныя Беларусі і Ўкраіны па розных групах у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы па футболе 2024 году.
Пра завядзеньне крымінальнай справы супраць дырэктара менскай прыватнай школы «Смарт Скул» паведаміў Сьледчы камітэт.
Зборная Расеі па футболе ня возьме ўдзелу ў лёсаваньні адборачнага раунду Эўра-2024 з прычыны санкцый УЭФА.
Гэта азначае, што ён ня можа вярнуцца ў Беларусь і, хутчэй за ўсё, страціць статус амбасадара ЭЗ у Беларусі, бо бязь візы выконваць такія абавязкі немагчыма.
Нерухомасьць у краіне Эўразьвязу на беразе Чорнага мора куплялі прадстаўнікі розных дзяржаўных ведамстваў і структур.
Індэкс Маскоўскай біржы ўпаў больш як на 10% з закрыцьця таргоў учорашняга дня.
16 верасьня Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва пачала працэдуру паўнавартаснага прыёму ў свае шэрагі Беларусі. Глядзім, што гэта дае.
Акупацыйныя адміністрацыі і калябаранты ў раёнах Данецкай, Запароскай, Луганскай, Херсонскай абласьцей Украіны, часова захопленых Расеяй, адначасова заявілі аб рэфэрэндумах 23-27 верасьня аб уваходжаньні ў склад РФ.
Дыскрымінацыя за «сіні пашпарт», цяжкасьці зь легалізацыяй, хэйт у сацыяльных сетках – тое, з чым сутыкнуліся беларусы ва Ўкраіне пасьля пачатку вайны. Многія беларусы мусілі другі раз пасьля падзей 2020 году мяняць месца жыхарства. Іншыя, нягледзячы ні на што, застаюцца ва Ўкраіне.
Пасол Беларусі ў РФ Дзьмітрый Круты выступіў на ўрачыстым адкрыцьці экспазыцыі дакумэнтаў з нагоды 250-годзьдзя так званага ўзьяднаньня народаў Расеі і Беларусі. Так у Расеі назвалі першы падзел Рэчы Паспалітай.
Пагаварылі зь юрыстам Міхаілам Кірылюком пра тое, што стаіць за жаданьнем беларусаў атрымліваць расейскія пашпарты. А таксама пра намер афіцыйных уладаў пазбаўляць грамадзянства іншадумцаў — праект закону ўжо паступіў у Палату прадстаўнікоў.
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы прынялі законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне ў Крымінальны кодэкс РФ такіх паняцьцяў, як «мабілізацыя», «ваеннае становішча» і «ваенны час». Тэкст законапраекту, першае чытаньне якога адбылося ў ліпені, апублікаваны на сайце Дзярждумы.
Лукашэнка: «Гэтыя „сьвядомыя“ — гэта ворагі».
Пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў Харкаўскай вобласьці знайшлі некалькі масавых пахаваньняў мірных жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абнародавала перахопленыя размовы расейскіх вайскоўцаў і ўдзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў, якія ваююць на баку Расеі і адступаюць пад націскам украінскага войска.
Ня стала ключавога сьведкі ў справе забойства Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.
Касым-Жамарт Такаеў падчас візыту ў Нью-Ёрк сустрэўся зь кіраўніком ЕРАМ Systems Аркадзем Добкіным і абмяркаваў зь ім стварэньне паўнавартаснага тэхналягічнага хабу ў Казахстане.
Улетку супрацоўнікі пажарнага нагляду Беларусі паведамілі, што выявілі парушэньні і прыпынілі дзейнасьць ў літоўскай сярэдняй школе ў Пелясе Воранаскага раёну.
Прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас заклікала адбіраць у беларусаў і расейцаў, якія знаходзяцца ў краіне, агнястрэльную зброю, якой яны валодаюць законна. На думку палітыка, валоданьне такімі сродкамі можа пагражаць нацыянальнай бясьпецы краіны.
Віцэ-прэм’ер-міністар, міністар лічбавай трансфармацыі Міхайла Фёдараў заявіў, што ўкраінскія кібэрвойскі зламалі сайт расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» і атрымалі ўсе пэрсанальныя зьвесткі наймітаў.
Высьветлілася, што ў чальца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валера Сахашчыка ёсьць расейскі пашпарт. Што спарадзіла велізарны скандал. Аднак сама гэтая гісторыя — нагода да глыбокага роздуму наконт стаўленьня беларусаў да Расеі.
Аляксандар Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ аб пазбаўленьні званьняў больш як 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.
Кіраўнікі службаў нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану і Таджыкістану падпісалі пратакол аб мірным урэгуляваньні канфлікту паміж краінамі.
19 верасьня Літва, Латвія, Эстонія і Польшча закрылі межы для расейскіх турыстаў.
Былая вядоўца Белсату Аліна Коўшык увайшла ў Аб’ядананы пераходны кабінэт Беларусі. Яна стала яго прадстаўніцай па нацыянальным адраджэньні.
Польская памежная служба зноў абвінаваціла беларускіх памежнікаў у садзеяньні незаконнаму перасячэньню мяжы мігрантамі.
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Ала Пугачова доўга, красамоўна і гучна маўчала. Але тое, што ўрэшце перапыніла гэтае маўчаньне і даволі адназначна выказалася, — дрэнны знак для расейскай (як і для беларускай) улады.
У распараджэньні Радыё Свабода апынуўся скрыншот паведамленьня ў мэсэнджэры WhatsApp з чату супрацоўнікаў Ленскага аддзелу аховы ПАТ «Газпром» у Рэспубліцы Саха (Якуція).
Напярэдадні за словы Лукашэнкі аб тым, што «ЗША падштурхоўваюць Эўропу да ваеннай канфрантацыі з Расеяй», а наступнымі ўцягнутымі ў канфлікт могуць быць Малдова, Польшча, Румынія ці краіны Балтыі, МЗС Румыніі ўручыў часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту пратэсту.
19 верасьня адбываецца пахаваньне каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II. З гэтай нагоды ў Лёндан зьехаліся да 1 млн чалавек, у тым ліку многія лідэры дзяржаў, каля 500 прадстаўнікоў з амаль двухсот краін сьвету. Але ня з усіх. Прадстаўнікоў Беларусі на жалобную цырымонію не запрасілі.
17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «развал Украіны ўжо пачаўся». Сацыялёгія паказвае зусім іншы трэнд ва ўкраінскім грамадзтве.
Паводле амбасадаркі ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк, тое, што ўжо зроблена ЗША, у прыватнасьці ў справе ўвядзеньня санкцый у дачыненьні расейцаў і расейскіх кампаній, «у значнай ступені супадае з тым, што дапамагло б прызнаць Расею спонсарам тэрарызму».
Фота вялікіх чэргаў, у якія выстраіліся беларусы, каб купіць адзеньне швэдзкага брэнду H&M, публікуюць карыстальнікі Instagram.
Органы Міністэрства ўнутраных спраў Расеі са студзеня па чэрвень 2022 году выдалі расейскія пашпарты 8 853 грамадзянам Беларусі. Гэта складае 3 адсоткі ад агульнай колькасьці іншаземцаў, якія зьмянілі сваё нацыянальнае грамадзянства на грамадзянства Расеі.
Пра гэта заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
18 верасьня завяршылася народные разьвітаньне з каралевай Лізаветай ІІ. Сёньня адбываецца яе дзяржаўнае пахаваньне — першае ў Брытаніі з часоў сьмерці Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.
Паводле ўладаў Ўкраіны, Расея незаконна перамясьціла на сваю тэрыторыю ад 900 тысяч да 1,6 мільёна грамадзян Украіны, у тым ліку 7 322 дзяцей.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што ў краіне разглядаюць абмежаваньні на перасячэньне мяжы для грамадзян Беларусі. Аб гэтым яна заявіла пры наведваньні пункту пропуску «Лаварышкес».
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Многія расейскія СМІ, якія паведамілі аб просьбе Алы Пугачовай прызнаць яе «замежным агентам» усьлед за мужам Максімам Галкіным, не згадалі ў сваіх матэрыялах яе словы, якія адсылаюць да вайны ва Ўкраіне. Пра гэта са спасылкай на «Агенство» піша «Медуза».
Расея за апошнія 10 дзён баявых дзеяньняў ва Ўкраіне страціла як мінімум чатыры баявыя самалёты.
Спробы ўзнавіць Расейскую імпэрыю заўсёды асацыяваліся са злом, заявіў Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал Марк Мілі.
Кіраўнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў заявіў, што пасьля ўварваньня Расеі на тэрыторыі Ўкраіны засталося сем тысяч беларускіх вагонаў, зь іх пяць тысяч належаць Беларускай чыгунцы.
Загрузіць яшчэ