Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны пераходны кабінэт прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народу


Украінскі плякат пра Галадамор аўтарства Міхайлы Вярбіцкага, выкананы ў Лёндане ў 1952 годзе
Украінскі плякат пра Галадамор аўтарства Міхайлы Вярбіцкага, выкананы ў Лёндане ў 1952 годзе

Кабінэт прыняў і апублікаваў рэзалюцыю аб прызнаньні Галадамору генацыдам украінскага народу і аб асуджэньні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны пэрыяд.

У рэзалюцыі Кабінэт спасылаецца на доказы камуністычных злачынстваў, якія паспрыялі прыняцьцю ва Ўкраіне закону «Аб Галадаморы 1932–1933 гадоў ва Ўкраіне», прынятага Вярхоўнай Радай у 2006 годзе. Таксама ў Кабінэце зьвярнулі ўвагу на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту 2008 году аб ушанаваньні памяці Галадамору.

«Пастанаўляем прызнаць злачынную палітыку камуністычнай дзяржавы супраць народу Ўкраіны, якая прывяла да штучнага голаду ў 1932–1933 гг., актам генацыду супраць украінскага народу і злачынствам супраць чалавечнасьці. Мы выступаем таксама з асуджэньнем гэтага і іншых злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік Савецкага Саюзу ў міжваенны пэрыяд».

Злачынствы камуністаў распаўсюдзіліся і на Беларусь, адзначылі аўтары дакумэнту.

«У Беларусі ахвярамі гэтай палітыкі ў 1920–1930-я гг. сталі больш за 250 тысяч сялян, рэпрэсаваных савецкай уладай: забітых, раскулачаных, дэпартаваных у Сібір ці на Крайнюю Поўнач Расеі».

У рэзалюцыі таксама падкрэсьліваецца, што факты масавага голаду адзначаліся і на тэрыторыі Беларусі. Мацней за ўсё пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласьці БССР.

Што такое Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі

На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 9–10 жніўня Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб стварэньні Аб'яднанага пераходнага кабінэту, які будзе працаваць на галоўныя мэты:

  • Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.
  • Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак.
  • Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў.
  • Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.
  • І ў выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні.

У складзе Кабінэту пад кіраўніцтвам Ціханоўскай сярод іншых працуюць:

  • Павал Латушка — прадстаўнік Кабінэту па транзыце ўлады;
  • Аляксандар Азараў — па аднаўленьні правапарадку;
  • Валер Кавалеўскі — па замежных справах;
  • Валер Сахашчык — па абароне і нацыянальнай бясьпецы;
  • Вольга Гарбунова — прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях;
  • Аліна Коўшык — прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Ціханоўскай заявіў, што пачынае рыхтаваць беларусаў да старту пляну «Перамога».

Аб’яднаны пераходны кабінэт патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Беларусі.

Аб’яднаны пераходны кабінэт заснаваў Місію дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі і накіраваў свайго прадстаўніка ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG