Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы ў Аўганістане стварылі жаночае падразьдзяленьне паліцыі


Радыкальны рух «Талібан», які прыйшоў да ўлады ў Аўганістане, стварыў жаночае падразьдзяленьне паліцыі. Для працы там прыцягваюць жанчын, якія працавалі ў МУС да захопу ўлады талібамі ў жніўні мінулага году.

Падрыхтоўку праходзяць каля 100 жанчын, паведамляе аўганская служба Радыё Свабода.

Праваабаронцы адзначаюць, што так талібы жадаюць стрымаць рэакцыю грамадзтва на жорсткае падаўленьне жаночых пратэстаў і прыцягнуць жанчын паліцыянтаў для працы з актывісткамі на мітынгах.

Талібы пасьля прыходу да ўлады абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам займацца спортам, тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб.

Сёлета ў траўні талібы абавязалі жанчын не выходзіць на вуліцу без неабходнасьці і хаваць твар на публіцы паранджой.

Рух зноў забараніў жанчынам атрымліваць адукацыю, чыноўніцы працуюць з дому, паведамляецца аб звальненьнях жанчын з працы, дзе яны могуць сустракацца з мужчынамі.

На днях у Кабуле прайшла акцыя выпускніц унівэрсытэтаў з патрабаваньнем дапусьціць жанчын да адукацыі і прадаставіць права на працу ў дзяржустановы.

Існуючыя ў Аўганістане правілы ў адносінах да жанчын некалькі мякчэйшыя чым яшчэ больш суровыя меры, якія ўжываліся талібамі 20 гадоў таму — да ўводу войскаў ЗША. Тады «Талібан» поўнасьцю забараняў дзяўчынкам і жанчынам атрымліваць адукацыю за межамі базавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG