Гаворка ідзе пра гарадзкую аўтамагістраль у сталіцы і дарогу, якая злучае Рыа-дэ-Жанэйру і Сан-Паўлу.
Коркі расьцягнуліся на кілямэтры. Некаторыя пратэстоўцы вывесілі бразыльскія сьцягі на грузавіках, іншыя абражалі абранага прэзыдэнта Луіша Інасію Лула да Сілву.
Вышэйшы выбарчы суд Бразыліі (TSE, выконвае функцыі ЦВК. — Рэд.) загадаў паліцыі пакласьці канец блякіроўкам.
Многія дальнабойшчыкі ўваходзяць у лік прыхільнікаў Балсанару. Яны зьяўляюцца ўплывовай прафэсійнай групай у Бразыліі, паколькі значная частка тавараў перавозіцца аўтамабільным транспартам, удакладніла агенцтва dpa.
Экс-прэзыдэнт Бразыліі, які прадстаўляе левую Партыю працоўных, Луіш Інасію Лула да Сілва перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 30 кастрычніка. Ён набраў 50,9 працэнта галасоў. Яго супернік — дзеючы кіраўнік дзяржавы правы папуліст Жаір Балсанару атрымаў падтрымку 49,1 працэнта выбаршчыкаў. Пасьля гэтага ён зьнік з экранаў і не выступаў з заявамі.
Перад выбарамі Балсанару неаднаразова выказваў сумневы ў незалежнасьці выбарчай сыстэмы і дапускаў, што не прызнае вынік выбараў, а яго прыхільнікі нават заклікалі да путчу.