Па словах выканаўчага дырэктара энэргетычнага абʼяднаньня INES Сэбастыяна Блешкэ, гэта гаворыць аб поўнай падрыхтоўцы да будучай зімы. На карысьць Нямеччыны згуляла таксама цёплая восень: зараз тэмпэратура паветра днём у Бэрліне каля +20 градусаў Цэльсія, і ацяпляльны сэзон у краіне яшчэ не пачынаўся.
Блешкэ падкрэсьліў, што Нямеччына змагла наблізіцца да дасягненьня незалежнасьці ад асобных пастаўшчыкоў энэрганосьбітаў, у тым ліку ад Расеі.
Аднак экспэрты занепакоеныя тым, што рэкордны абʼём газу, які Эўразьвяз закупіў улетку ў новых пастаўшчыкоў па ажыятажных коштах, можа дэстабілізаваць сусьветны газавы рынак. Спажыўцам усё роўна давядзецца эканоміць, паколькі цэны на газ для іх будуць зімой вельмі высокія. На рынку ж пасьля летняга пікавага попыту цэны на газ у апошнія тыдні пачалі рэзка падаць, што можа прывесьці да крызісу многія газавыя кампаніі.