Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лістапад прызначылі чатыры суды ў «справе прафсаюзаў»


Зьняволеныя прафсаюзныя лідэры Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка
Зьняволеныя прафсаюзныя лідэры Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка

Прафсаюзных лідэраў Берасьнева, Фядыніча і Арэшку будуць судзіць па чатырох артыкулах.

У Менскім гарадзкім судзе 25 лістапада распачнецца суд над прафсаюзнымі лідэрамі — Вячаславам Арэшкам, Генадзем Фядынічам і Васілём Берасьневым.

Іх вінавацяць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармваньні); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі); ч. 3 арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні); ч.3 арт.361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім). Справу будзе разглядаць судзьдзя Анастасія Папко.

Таксама вядома, што адбудуцца суды над яшчэ трыма палітвязьнямі па «справе прафсаюзаў»: Яніну Малаш будуць судзіць 14 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Менска; Міхаіла Громава — 3 лістапада ў судзе Першамайскага раёна Менска; Віталя Чычмарова — 11 лістапада ў судзе Заводзкага раёна Менска.

Рэпрэсіі ў дачыненьні да лідэраў незалежных прафсаюзаў

13 траўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія былі затрыманыя ў красавіку 2022 году.

Палітвязьнямі прызнаныя Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намесьнік старшыні БКДП; Генадзь Фядыніч, лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Бут-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Берасьнеў.

«Пазбаўленьне волі ўказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі перасьледу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідэраў апошнім часам і носіць сыстэмны характар», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў, якія заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG