Больш за 200 невялікіх мясцовых органаў улады ў Японіі ўжо зрабілі крокі па прызнаньні аднаполых партнэрстваў з таго часу, як у 2015 годзе ў такійскім раёне Сібуя ўпершыню зьявілася гэтая сыстэма.
Статус не дае тых жа правоў, што і афіцыйны шлюб, але ўяўляе сабой доўгачаканую зьмену для многіх пар.
У апошнія гады Японія, якой кіруе кансэрватыўная партыя і падтрымлівае традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці, робіць невялікія крокі да прыняцьця зьмены існуючых правілаў.
Апытаньне 2021 года, праведзенае грамадзкай тэлекампаніяй NHK, паказала, што 57 працэнтаў насельніцтва падтрымліваюць аднаполыя шлюбы, а 37% — супраць.
Разам з тым пэўныя перашкоды на шляху да поўнага прызнаньня аднаполых шлюбаў застаюцца. У чэрвені суд у Осацы пастанавіў, што адмова краіны прызнаць аднаполыя саюзы была канстытуцыйнай.
Прэм’ер-міністар Фуміё Кісіда з асьцярожнасьцю ставіцца да магчымасьці ўнясеньня зьмяненьняў у заканадаўства, якія прызнаюць аднаполыя партнэрствы на нацыянальным узроўні.