Лінкі ўнівэрсальнага доступу

База адпачынку пасольства РФ перайшла пад кантроль уладаў Польшчы: «Расейцы ўсё разбурылі». ФОТА


Варшава
Варшава

Улады Польшчы ў сераду ўзялі пад кантроль базу адпачынку на Зэгжынскім вадасховішчы ў Скубянцы пад Варшавай, якая некалькі дзесяцігодзьдзяў знаходзілася ў арэндзе ў расейскай амбасады.

Дамова арэнды быў скасаваны польскімі ўладамі ў красавіку гэтага года, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Фармальнай прычынай скасаваньня пагадненьня, заключанага на пэрыяд да 2025 года, стала запазычанасьць па арэнднай плаце.

Як адзначае Gazeta Wyborcza, комплекс складаецца з двух гатэляў, двух віл і васьмі дач.

Прадстаўнік Дзяржаўнай лясной аховы Польшчы, да якой перайшло кіраваньне маёмасьцю, напісаў у сераду ў твітары, што база прыведзена ў непрыдатны для выкарыстаньня стан. «Рускія ўсё разбурылі, нават кабелі вырваныя са сьцен», — напісаў Міхал Гзоўскі ў твітары, апублікаваўшы таксама фатаграфіі інтэр’ераў.

Газэта ў сувязі з гэтым нагадвае пра падзеі вясны, калі польскія ўлады вярнулі сабе кантроль над былымі дамамі савецкіх дыпляматаў у Варшаве. Яны таксама апынуліся ў вельмі кепскім стане, да гэтага часу не вядома, ці падлягаюць яны рамонту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG