19 чэрвеня — апошні дзень збору подпісаў у выбарчай кампаніі за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты, другі дзень зьняволеньня прэтэндэнта на кандыдацтва Віктара Бабарыкі і другі дзень спантанных пратэстаў, якія ахапілі краіну.
Беларусы, якія жывуць і працуюць ва Ўкраіне, 19 чэрвеня пікетавалі амбасаду Беларусі ў Кіеве, абураныя затрыманьнямі актывістаў і чальцоў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта.
19 чэрвеня мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч закрануў сытуацыю ў Беларусі падчас імшы ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі з нагоды сьвята Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса, піша catholic.by.
Падчас «ланцугоў салідарнасьці» затрымалі журналістаў беларускіх і замежных выданьняў.
Якую пазыцыю зойме Расея на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Што азначае заява «Газпромбанку», паводле якой падзеі вакол «Белгазпрамбанку» будуць мець «неістотныя» наступствы? Ці разьлічваюць у Маскве на тое, што пасьля перамогі на выбарах Лукашэнка пагодзіцца на паглыбленьне інтэграцыі?
Падчас перадвыбарчага пікету 19 чэрвеня на плошчы Якуба Коласа ў Менску затрымалі журналістку Аляксандру Дынько і апэратара Андрэя Рабчыка. Яны вялі жывую трансьляцыю зь месца падзей.
Палітоляг Аркадзі Мошэс, дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва Эўразьвязу і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў, тлумачыць, чаму цяперашнія брутальныя дзеяньні беларускай улады сталі нечаканасьцю для многіх у Эўразьвязе.
У розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на вуліцы ў падтрымку зьняволеных падчас сёлетняй выбарчай кампаніі: патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых палітыкаў і актывістаў.
Чаму насуперак рэпрэсіям уладаў людзі ў Беларусі пачынаюць адчуваць сябе больш свабоднымі? Якую ролю ў гэтай выбарчай кампаніі адыгрываюць жанчыны? Чым сытуацыя адрозьніваецца да 2010 году? І ці магчымая зьмена ўлады бяз Плошчы?
У відэазвароце, запісаным на выпадак затрыманьня, Віктар Бабарыка заклікаў правесьці рэфэрэндум аб вяртаньні Канстытуцыі 1994 году.
19 чэрвеня Беларусь і Расея заключылі міжурадавае пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў і ў іншых пытаньнях уезду замежнікаў і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаваў — удзельніц дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», паведамляе БЕЛТА.
Былая кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова, якая ўзначаліла часовую адміністрацыю «Белгазпрамбанку», расказала ў пісьмовым інтэрвію TUT.BY пра тое, як ёй прапанавалі гэтую працу, з чым зьвязаны недахоп валюты ў аддзяленьнях і банкаматах банку.
Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ўвечары 19 чэрвеня паведамляюць пра перабоі ў працы апэратара А1.
За вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты падпісаліся каля двух мільёнаў чалавек, заявіў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы № 1 Міхаіл Орда.
На сайце petitions.by зьявілася ўжо другая за апошнія суткі пэтыцыя за вызваленьне патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.
10 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Гомлі затрымалі Тацяну Канеўскую. Яна — сябра ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
Старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч заявіў пра выхад з прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.
Колькі аштрафавалі, колькі за кратамі, якія ўмовы на Акрэсьціна. Выбарчая кампанія ў Беларусі ператварылася ў праваабарончую хроніку рэпрэсій, крымінальных і адміністрацыйных спраў, катаваньняў у месцах зьняволеньня.
Грамадзкія арганізацыі заклікалі спыніць перасьлед Паўла Севярынца і пакараць турэмшчыкаў, вінаватых у злоўжываньні паўнамоцтвамі.
Першамайскі суд Менску вынес 19 чэрвеня рашэньне пра арышт старшыні руху «За свабоду» і прэтэндэнта ў прэзыдэнты Юрася Губарэвіча на 15 сутак за ўдзел у мітынгу, не зьвязаным з выбарчай кампаніяй.
Падставай для перагляду стала ўвядзеньне Нацбанкам Беларусі часовай адміністрацыі ў банку.
Паводле адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, абвінавачаньні Бабарыку не прад’яўленыя, ён мае статус падазраванага. Артыкулы, на якіх грунтуюцца падазрэньні, адвакатам агалошваць забаранілі.
Сэнатар-рэспубліканец з Тэхасу Джон Корнін заявіў, што зьбіраецца вынесьці на разгляд законапраект, які абвяшчае фэдэральным сьвятам дзень, калі на ўсёй тэрыторыі ЗША скончылася эпоха рабства.
Сябры ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі спрабавалі перадаць у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 31 тысячу подпісаў за вылучэньне Бабарыкі ў прэзыдэнты.
«Акрамя раней забраных 419 маек „Псіхо3%“, нас прымусілі спыніць вытворчасьць, забралі з цэху 9 бел-чырвона-белых сьцягоў, і ўжо два дні як у краме зьнікла сьвятло», — паведаміў дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус.
Аляксандар Лукашэнка перакананы, што ў беларуска-расейскіх адносінах удасца вырашыць наяўныя праблемы. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.
Ці зьвязаны ўзлом з БРСМ, невядома. У гэтай арганізацыі Свабодзе паабяцалі праверыць зьвесткі.
19 чэрвеня дачка Віктара Бабарыкі Марыя пракамэнтавала ў Фэйсбуку затрыманьне 18 чэрвеня ў Менску сваіх бацькі і брата — кіраўніка выбарчага штабу патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Эдуарда.
Жузэп Барэль, высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі, заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі.
Кожны паўналетні грамадзянін Беларусі можа стаць сябрам участковай выбарчай камісіі. Ініцыятыва «Сумленныя людзі» тлумачыць, як гэта зрабіць законна і хутка. Цяпер такіх ахвочых некалькіх сотняў.
Эйсмант кажа, што размоваў пра «газпрамаўскі банк» не было, тэму не абмяркоўвалі.
Беларусь ня будзе выконваць патрабаваньняў, якія выстаўляе Міжнародны валютны фонд для крэдыту ў суме 940 мільёнаў даляраў, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
У сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі паказалі дакумэнты, якія нібыта сьведчаць пра вывад Віктарам Бабарыкам грошай за мяжу і даказваюць ягоную датычнасьць да супрацьпраўнай дзейнасьці. Свабода ўважліва паглядзела гэтыя сюжэты.
Кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай Волі», што ў сакавіку — пачатку красавіка ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.
«Ён асабіста ня зможа падаць, але на падставе даверанасьці, якую заверыць начальнік сьледчага ізалятару, ён зможа падаць заяву. Яна проста павінна быць уласнаручна ім падпісана, аб згодзе балятавацца».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўважліва назірае за сытуацыяй, якая складваецца ў краіне. І перакананы, што пэўныя палітычныя сілы проста спрабуюць выкарыстаць людзей.
«Арышты і перасьлед — традыцыйныя дробязі выбарчай кампаніі». Што ўкраінскія СМІ пішуць пра выбарчыя падзеі і рэпрэсіі ў Беларусі.
Пасольства Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску распаўсюдзіла заяву ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй у Беларусі. Амэрыканскае прадстаўніцтва падтрымала права беларусаў на мірны ўдзел у выбарах без запалохваньняў.
Заклік апазыцыі да чальцоў выбарчых камісіяў сумленна лічыць галасы ня дасьць эфэкту, пакуль з такім патрабаваньнем да іх ня зьвернецца іхнае атачэньне: родзічы, сябры, калегі ў працы, суседзі.
Як прэзыдэнт надзеі ператварыўся ў прэзыдэнта безнадзейнасьці.
«Стан Сьвятланы адносна нармальны, — сказаў адвакат. — Мы абскарджваем усе незаконныя рашэньні наконт яе».
Аляксандра расказала «Настоящему Времени», што ёй вядома аб затрыманьні Эдуарда і яго бацькі і што яна зьбіраецца рабіць далей.
«Маскі сарваныя!» Так праўладны тэлеграм-канал «Пул первого» пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра «спробу разгайдаць краіну».
Расейскія мэдыя шмат увагі надаюць прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі. У прыватнасьці, пішуць пра затрыманьне аднаго з галоўных канкурэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы — былога старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі.
Таксама «суткі» — Кулакову, Кудраўцу, Сапрыгінай. Падсудным пагражае арышт або штраф да 1350 рублёў.
«Дасьледаваньне аб рэйтынгу спынілася ў красавіку».
Зянон Пазьняк у 1994 годзе сабраў 217 тысяч, Аляксандар Мілінкевіч у 2006-м — 198 тысяч, Сямён Домаш у 2001-м — 164 тысячы.
111 тысяч подпісаў зварот сабраў за 19 гадзінаў.
Нават калі кандыдат здасьць 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэньня, гэта яшчэ ня значыць, што кандыдата зарэгіструюць.
Маккензі адзначыў, што поўны вывад войскаў ЗША залежыць ад выкананьня талібамі сваіх абавязаньняў.
Загрузіць яшчэ