Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвічу і Пальчысу — 15 дзён арышту. У Менску судзяць за пікеты, у тым ліку жонку Статкевіча

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цягам 19 чэрвеня ў Менску праходзіць каля 20 судовых працэсаў паводле адміністрацыйных справаў за «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (арт. 23.34 КаАП). Падсудным пагражае арышт або штраф да 1350 рублёў. Сьпіс падсудных прыводзіць Праваабарончы цэнтар «Вясна».

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Суды зьвязаныя зь пікетамі для збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Самыя пікеты легальныя, але на ранейшых судах сьведкі-міліцыянты заяўлялі, што падсудныя незаконна там мітынгавалі.

Ужо асуджаныя:

  • патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты, лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч — 15 содняў арышту (Першамайскі раён, судзьдзя Анастасія Ляйкоўская);
  • блогер Эдуард Пальчыс — другія 15 содняў арышту (Кастрычніцкі раён, судзьдзя Алена Жывіца);
  • Леанід Кулакоў — 15 содняў арышту (Першамайскі раён, судзьдзя Анастасія Кулік);
  • Дзьмітры Кудравец — 10 содняў арышту (суд Цэнтральнага раёну, судзьдзя невядомы);
  • Андрэй Шыпулін — 10 содняў арышту (Фрунзэнскі раён, судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч);
  • Ева Сапрыгіна — 7 содняў арышту (Савецкі раён, судзьдзя Аляксандар Воўк);
  • Марына Адамовіч, жонка лідэра «Народнай грамады» Міколы Статкевіча — штраф 1350 рублёў (Ленінскі раён, судзьдзя Тацяна Шоцік);
  • Арцём Бабок — штраф 1350 рублёў (Ленінскі раён, судзьдзя Аляксей Кісьляк);
  • Алана Гебрэмарыям — штраф 1350 рублёў (Маскоўскі раён, судзьдзя Юлія Варакса);
  • Міхаіл Варанцоў — штраф 1350 рублёў (Маскоўскі раён, судзьдзя Юлія Варакса);
  • Віктар Кавалькоў — штраф 1215 рублёў (Кастрычніцкі раён, судзьдзя Вольга Лаўрыновіч);
  • Галіна Лагацкая — штраф 1215 рублёў (Першамайскі раён, судзьдзя Сьвятлана Чараповіч);
  • Галіна Жукоўская — штраф 1215 рублёў (Кастрычніцкі раён, судзьдзя Аксана Няброская);
  • Сьвятлана Каваленка — штраф 1215 рублёў (Партызанскі раён, судзьдзя Натальля Дзядкова);
  • старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў — штраф 1080 рублёў (Партызанскі раён, судзьдзя Натальля Дзядкова);
  • Ян Грыб — штраф 1080 рублёў (Кастрычніцкі раён, судзьдзя Алена Жывіца);
  • Сяргей Нагліс — штраф 945 рублёў (Цэнтральны раён, судзьдзя невядомы);
  • Сяргей Тарасенка — штраф 540 рублёў (Фрунзенскі раён, судзьдзя невядомы);
  • Мая Навумава — штраф неназванага памеру (Першамайскі раён, судзьдзя Тацяна Ліньнік).

Чакаюццца вынікі судоў:

  • Анжаліка Жалезьнякова (Ленінскі раён, судзьдзя невядомы);
  • Міхаіл Маслоўскі (Фрунзэнскі раён, судзьдзя невядомы);
  • Віталь Савіч (Заводзкі раён, судзьдзя невядомы).

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG