Былая тэле- і радыёвядучая, блогерка, адміністратарка суполкі ў Фэйсбуку «Хватит бояться» Тацяна Мартынава тлумачыць Свабодзе вымушаны ад’езд зь Беларусі пагрозай арышту. Пасьля параду 9 траўня Тацяна стварыла суполку, у якой цяпер каля 27 тысяч удзельнікаў.
Напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці 3 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў папярэдзіла жыхароў і гасьцей Беларусі пра недапушчальнасьць «любых правакацый» і несанкцыянаваных акцый.
2 ліпеня перад Палацам спорту ў Менску праходзіць «Дзень вышыванкі». Арганізатар сьвята — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленьні ад сплаты падаткаў і даваньні хабару.
Названыя лічбы наўрад ці канчатковыя — 2 ліпеня праходзяць суды ў Горадні і Жлобіне.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка паведаміў, што летась падчас інтэграцыйных перамоў Расея прапанавала перадаць 95% паўнамоцтваў беларускай улады на наднацыянальны ўзровень. Разьбіраемся, што гэта значыць.
За папраўкі да Канстытуцыі прагаласавалі 77,92% расейцаў, супраць выказаліся 21,27%, паведамілі ў ЦВК Расеі пасьля апрацоўкі 100% пратаколаў. Яўка склала амаль 65%.
2 ліпеня кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прамовы перад вернікамі на штогадовых урачыстасьцях у Будславе закрануў, сярод іншага, тэму каранавірусу і сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Чаму — невядома. У мінулы раз шукалі патаемны пакой.
Такім чынам, Лукашэнка стаў сёмым (і апошнім) патэнцыйным кандыдатам, які падаў дакумэнты на рэгістрацыю.
Цяпер ён праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага» і знаходзіцца пад арыштам у СІЗА №1 Менску. Гэтая адміністрацыйная справа ня мае дачыненьня да крымінальнай справы, у апошняй суду яшчэ не было.
Францыя абвясьціла аб прыпыненьні ўдзелу ў ваенна-марской апэрацыі NATO ў Міжземным моры пасьля супрацьстаяньня з турэцкім вайсковым караблём каля берагоў Лібіі.
Спартоўцам і трэнэрам пад пагрозай «непажаданых наступстваў» забаранілі кантактаваць зь недзяржаўнымі мэдыя. Гэта Свабодзе пацьвердзілі атлеты, якія раней выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Беларусі.
«Як ты даехала?», — пасьпеў запытацца Вяргілій у нявесты падчас паседжаньня, але судзьдзя адхіліла пытаньне.
Штабы Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы зьбіраюцца абскарджваць рашэньні тэрытарыяльных камісій.
Свабода спытала ў мінакоў у цэнтры Менску, ці сочаць яны за прэзыдэнцкай кампаніяй і якія спадзевы зьвязваюць з выбарамі, што пройдуць 9 жніўня 2020 году.
Сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Маргарэт Баўзэ пракамэнтавала для DW сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта і запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.
«І нават пасьля зьяўленьня на мапе сьвету сувэрэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях разьвіцьця».
«Bella Ciao» сьпяваў па-беларуску француз Габрыэль, які заве сябе Гаўрусём.
Рэкардсмэны ў «забракаваных» подпісах — зьняволены Віктар Бабарыка (у яго прызналі сапраўднымі 165 744 подпісы) і Валер Цапкала (у яго прызналі толькі 75 249 подпісаў, чаго ня хопіць для рэгістрацыі кандыдатам).
На гэты момант апрацавалі 99% бюлетэняў. Афіцыйная яўка складае амаль 68%.
Мэдыякансультант Аляксей Лявончык запусьціў у фэйсбуку краўдфандынг для падтрымкі сямей затрыманых па палітычных справах беларусаў.
Шэраг прадстаўнікоў сфэры культуры абвясьцілі акцыю #культпратэст, адмаўляючыся ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах.
Уладальніца менскага бару «Пятніца» і стваральніца суполкі ў Фэйсбуку «Хватит бояться!» Тацяна Мартынава зьехала з Беларусі, баючыся арышту.
У Расеі закрыліся ўчасткі для галасаваньня па папраўках да Канстытуцыі. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля апрацоўкі чвэрці бюлетэняў больш за 73% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, падтрымалі папраўкі. Амаль 26% выказаліся супраць.
Увечары 1 ліпеня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў затрымалі Алену Карагачаву, сябра ініцыятыўнай групы і асабістую асыстэнтку Віктара Бабарыкі, якая працавала зь ім у «Белгазпрамбанку» больш за 20 гадоў.
Кіраўнік Нацбанку Ўкраіны Якаў Смалій напісаў заяву аб звальненьні.
Законнасьць затрыманьня Віктара Бабарыкі правераная пракуратурай і пацьвярджаецца пастановай суду, паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры.
1 ліпеня — асноўны дзень галасаваньня наконт паправак у Канстытуцыю Расеі. Свабода спыталася ў расейцаў, якія галасавалі ў пасольстве ў Менску, як яны ставяцца да паправак і да абнуленьня тэрмінаў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму.
Сёньня, 25 чэрвеня, у Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю. Яно будзе доўжыцца да 1 ліпеня. У Расеі адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.
Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта прынамсі да верасьня ня будзе весьці спартовую рубрыку ў ранішняй праграме АНТ. Кіраўніцтва АНТ кажа, што Станюта «парушыла карпарацыйныя дамоўленасьці». Яе заменіць іншая вядоўца.
Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Ганна Канапацкая ў жывым эфіры адказвае на пытаньні Свабоды.
Дакумэнт падрыхтавала спэцдакладчыца ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
Вярхоўная камісарка Арганізацыі абʼяднаных нацый Мішэль Бачэлет заявіла, што пандэмія COVID-19 выявіла няроўнасьць і пагоршыла сытуацыю з правамі чалавека ў многіх краінах.
Віктар Бабарыка вельмі зьдзівіўся, што 200 тысяч подпісаў з 365 тысяч, сабраных за яго вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты, камісіі прызналі несапраўднымі. Пра гэта сказаў Tut.by адвакат Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі.
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі падчас адміністрацыйнага суду змог публічна выказацца пра матывы сваёй крымінальнай справы, інцыдэнт у Горадні 29 траўня і 900 тысяч даляраў, знойдзеныя сьледчымі на лецішчы ягонай маці пад Гомлем.
Расея летась прапаноўвала Беларусі перадаць на так званы наднацыянальны ўзровень 95% сваіх паўнамоцтваў.
У Ганконгу, дзе 1 ліпеня ўступіў у сілу новы закон аб нацыянальнай бясьпецы, сілы правапарадку затрымалі каля 70 удзельнікаў пратэставых акцый.
Беларускі бок не задаволены невыкананьнем Расеяй дасягнутых раней дамоўленасьцяў аб газе, у тым ліку пра цэнаўтварэньне, заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка падчас онлайн-брыфінгу 1 ліпеня.
У ліку падпісантаў — «Беларусь головного мозга». Адміністратар гэтага каналу Ігар Лосік прызнаны палітвязьнем.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне «Аб дадатковых захадах у вырашэньні актуальных пытаньняў жыцьцядзейнасьці насельніцтва».
Удзень 1 чэрвеня Валер Цапкала дае першую прэс-канфэрэнцыю пасьля зьвестак ЦВК пра непрызнаныя подпісы. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Ці праўда, што беларусы сталі больш салідарныя? Што для іх значыць незалежнасьць? Зь якімі якасьцямі яны сябе атаясамліваюць? Адбылася прэзэнтацыя першай часткі вынікаў дасьледаваньня «Каштоўнасьці і нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў».
Урад Славеніі трапіў у палітычны крызіс праз расьсьледаваньне закупліваньня ахоўных сродкаў падчас каранавіруснай пандэміі. Міністар унутраных спраў Алеш Гойс 30 чэрвеня падаў у адстаўку.
Выканаўшы рашэньне Стакгольмскага арбітражнага суду, «Газпром» пералічыў на рахунак нафтагазавай кампаніі PGNiG 1,5 мільярда.
На мінулым тыдні на слупах пляцоўкі каля цырка і плошчы Паўстаньня ўсталявалі шматлікія камэры назіраньня, да шасьці на кожным.
Блогера вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі (артыкул 23.4 КаАП).
30 чэрвеня палітвязень Мікола Статкевіч меў кароткую сустрэчу з адвакатам, напісала ў Facebook жонка палітыка Марына Адамовіч .
Дамова паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму набыла моц 1 ліпеня.
Загрузіць яшчэ