Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства ЗША падтрымала права беларусаў «мірна ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, не асьцерагаючыся запалохваньня»


Менск, 18 чэрвеня
Менск, 18 чэрвеня

Пасольства Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску распаўсюдзіла заяву ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй у Беларусі. Амэрыканскае прадстаўніцтва падтрымала права беларусаў на мірны ўдзел у выбарах без запалохваньняў.

«Злучаныя Штаты падтрымліваюць права ўсіх беларусаў на мірны ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах і свабоду ад запалохваньня. Шанаваньне асноўных свабодаў і дэмакратыі ўмацоўвае сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі і пракладае шлях да больш цесных сувязяў з ЗША», — гаворыцца ў Твітэры амэрыканскага прадстаўніцтва.

18 чэрвеня ў цэнтры Менску, каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на праспэкце Незалежнасьці прайшоў супольны пікет прадстаўнікоў апазыцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі.

Мэта акцыі — выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Віктарам Бабарыкам, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Пікет перайшоў у імправізаваны жывы ланцуг салідарнасьці, які трываў больш за 6 гадзін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG