Увечары 4 чэрвеня ў пасёлку Бараўляны пад Менскам, каля крамы «Гіпа» зьбіралі подпісы за былога дырэктара ПВТ Валера Цапкалу, які вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты. Чаргі каля стала зь імем Цапкалы не было, але людзі падыходзілі адзін за адным.
Пакункі даляраў, знойдзеныя нібыта ў канапе на лецішчы, катэджы і дарагія аўтамабілі, турэцкі бізнэсовец пра аплату адпачынкаў прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла: як на БТ дыскрэдытуюць апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Удзень 4 чэрвеня зьявілася інфармацыя, што каардынатарку каманды Ціханоўскай па Горадзенскай вобласьці Вольгу Каракіну затрымалі па месцы ейнай працы. У кватэры, дзе яна жыла разам з затрыманым Зьмітром Фурманавым, прайшоў ператрус.
У Ганконгу — нягледзячы на забарону ўладаў — дзясяткі тысяч людзей увечары ў чацьвер узялі ўдзел у масавай акцыі памяці ахвяраў здушэньня кітайскімі ўладамі пратэстаў на плошчы Т'яньаньмэнь у Пэкіне ў 1989 годзе.
4 чэрвеня працягнваліся затрыманьні і арышты актывістаў, а таксама прайшоў шэраг судоў над тымі, хто быў затрыманы напярэдадні, 3 чэрвеня, паведамляе «Вясна».
4 чэрвеня на пасяджэньні ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што на пікеце Сьвятланы Ціханоўскай пачула пагрозу сабе — слова «прыхлопнуць» ды эпітэты. Паводле яе, гэта можна ўспрыняць як «пагрозу забойства».
У Ашгабаце 3 чэрвеня ўлады правялі масавы роварны заезд, які ўзначаліў прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.
Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў запатрабаваў, каб дзяржаўнае агенцтва БелТА зьняла з сайта інфармацыю зь ягонымі заявамі, якіх ён «не гаварыў і не пісаў».
Адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі незалежнага Ўзбэкістану адбылася 13 траўня 2005 году ў Андыжане. Жорсткае здушэньне пратэстаў паказала сьвету характар рэжыму ў гэтай краіне.
Ператрус на лецішчы маці Сяргея Ціханоўскага ў садаводзкім таварыстве за 25 км ад Гомля пачаўся а 16-й гадзіне 3 чэрвеня і скончыўся калі 16-й гадзіны сёньня.
Сталін і Гітлер дамовіліся падзяліць Польшчу, і Заходняя Беларусь адышла СССР.
47 грузавікоў з 300 тонамі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь у чацьвер, 4 чэрвеня. 5 чэрвеня груз прыбудзе на Горадзеншчыну і ў Менск, паведаміла польская амбасада ў прэс-рэлізе.
Стрым з Камароўскага рынку ў Менску
Чаму на нарадзе ў Лукашэнкі наконт складу новага ўраду не прысутнічаў дзейны прэм’ер Румас? Якога тыпу асобу кіраўнік дзяржавы прызначыць на пасаду прэмʼера? Якіх зьменаў у палітыцы можна чакаць ад гэтага кадравага рашэньня? Ці апынецца Румас ў камандзе Бабарыкі
Прапанаваў вярнуцца да «паглыбленьня інтэграцыі» пасьля выбараў, у верасьні-кастрычніку
Ня выключана, што новы ўрад — толькі да выбараў. Надта ўжо малавядомым быў Раман Галоўчанка да сёньняшняга прызначэньня. Магчыма, Лукашэнка вырашыў у востры момант «разруліць» існыя супярэчнасьці ў сваім атачэньні, а пасьля 9 жніўня бачна будзе.
Заява дыпмісій ЗША, Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу з нагоды выбараў беларускага прэзыдэнта зьяўляецца элемэнтам палітыкі, накіраванай на аддаленьне Беларусі ад Расеі, заявіў расейскі амбасадар у Менску Дзьмітрый Мезенцаў.
«Ня думаю, што Румас зьедзе з краіны і павязе гэтыя грошы, ён іх укладзе тут у эканоміку. Але ўсё павінна быць сумленна і па законе».
Шэраг ведамстваў урадавыя зьмены, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам, не закранулі. Сярод іх міністэрствы замежных і ўнутраных спраў, аховы здароўя, эканомікі, адукацыі, культуры і г. д.
Дамогся мінімальнай інфляцыі, перажыў «падатковы манэўр» і пагрозу інтэграцыі.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ўсе скаргі Віктара Бабарыкі — «сплянаваная кампанія дыскрэдытацыі кіраўніка дзяржавы».
Праверкі ЦВК паказалі, што ўсё было законна і прымусу не было, або што немагчыма высьветліць, пра каго ідзе гаворка, або задаволіліся тлумачэньнямі адміністрацыяў установаў.
Лукашэнка абмяркоўваў новы ўрад з Качанавай, Андрэйчанкам, Сергеенкам і Раўковым.
Нягледзячы на пандэмію каранавірусу і ў асноўным закрытыя наземныя і паветраныя межы, у Менск зьбіраецца прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.
192 муніцыпальныя і рэгіянальныя дэпутаты падпісалі адкрыты ліст, у якім выказаліся супраць паправак у Канстытуцыю, прапанаваных прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, паведаміла муніцыпальная дэпутатка Ціміразеўскага раёну Масквы Юлія Галяміна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Грошы знайшла ўжо трэцяя сьледчая брыгада, якая прыехала на месца».
Нібыта атрымалі 100 тысяч даляраў ад чалавека, які займаўся адмываньнем грошай і зьяўляўся крыніцай інфармацыі для журналістаў у буйным антыкарупцыйным расьсьледаваньні, якое Свабода вяла ў Кіргізстане.
На пытаньні Свабоды пра прэзыдэнцкія выбары адказвае Эндру Ўілсан, старшы аналітык Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў, аўтар кнігі «Беларусь: Апошняя эўрапейская дыктатура».
Заявы яны аднесьлі ў выбарчую камісію. Адна заява сканчаецца словамі «За Беларусь», другая — «Жыве Беларусь».
Затрыманы таксама сябар Цуканава па імі Дзяніс (прозьвішча пакуль невядомае), які прыходзіў падтрымаць яго на судзе і сустракаў з ізалятару.
Гарадзенца Васіля Баброўскага затрымалі ў Горадні ўвечары 29 траўня разам зь Ціханоўскім і іншымі. Аднак сваякі Васіля даведаліся пра гэта толькі на пятыя суткі.
Якую пазыцыю зойме, ужо займае Расея падчас цяперашніх выбараў у Беларусі, ці будзе падтрымліваць нейкага пэўнага кандыдата? Якіх кандыдатаў на беларускіх выбарах Масква ўспрымае як сваіх ворагаў?
Вялікая Брытанія гатовая прыняць у сябе да трох мільёнаў жыхароў Ганконгу ў выпадку, калі Кітай працягне ціск на мэгаполіс.
На сустрэчы з ініцыятыўнай групай патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сказаў, што мэта яго і каманды — «падняць тыя 40%, якія сёньня адказваюць, што адназначна не ідуць на выбары або пакуль сумняваюцца».
Перадвыбарчы пэрыяд — гэта той рэдкі момант, калі роля намэнклятуры моцна ўзрастае. Паўстае далікатная сытуацыя, калі не чыноўнікі залежаць ад Лукашэнкі, а наадварот, палітычны лёс Лукашэнкі залежыць ад паводзінаў выканаўчай вэртыкалі на ўсіх узроўнях.
«Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было», — кажуць аналітыкі ў праграме расейскай службы Радыё Свабода «Лицом к событию», якую вядзе Міхаіл Сакалоў.
З розных гарадоў працягваюць паведамляць, што супрацоўнікі міліцыі перасьледуюць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.
Аляксандар Лукашэнка 3 чэрвеня адправіў урад Беларусі ў адстаўку.
Амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі і прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікалі ўлады Беларусі прыняць уcе захады для правядзеньня «бясьпечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў і забесьпячэньня асноўных свабодаў».
Сяргей Сацук мяркуе, што яго справу могуць перакваліфікаваць на «махлярства».
Ірына Федарэнка, дзяўчына затрыманага ў «справе Ціханоўскага» Сяргея Калмыкова, расказала пра затрыманьне і ператрус у іхнай кватэры
У пэтыцыі аўтар прапаноўваў зладзіць выбары праз інтэрнэт, бо «было б прыемней сядзець дома і галасаваць з тэлефона і кампутара», а таксама «ня трэба будзе арганізоўваць выбарчыя ўчасткі і выдаткоўваць грошы зь бюджэту».
Каго і ў чым канкрэтна вінавацяць, невядома.
У беларускім грамадзтве, у беларускай большасьці няма адзінства ў пытаньні выбару паміж Усходам і Захадам. Бабарыка імкнецца рабіць акцэнт на тым, што аб’ядноўвае, а не разьядноўвае беларусаў
Абавязаліся прымаць на сваю тэрыторыю сваіх грамадзян, а таксама грамадзян трэціх краін і асобаў без грамадзянства, якія незаконна ўехалі на іхную тэрыторыю або незаконна знаходзяцца на ёй.
Як цэнтральныя расейскія газэты пішуць аб прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі і яе асноўных гульцоў. Чатыры цытаты.
Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы прызначаны на 28 чэрвеня, абвясьціла ў сераду старшыня сэйму Элжбэта Вітэк.
«Затрыманьне вядомых палітычных актывістаў ня толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадзтва».
Свабода знайшла блізкіх затрыманых разам з Сяргеем ЦІханоўскім, каб даведацца, што пра іх вядома.
Абмеркаваў з Качанавай, Андрэйчанкам, Сяргеенкам і Раўковым. Хто будзе ў новым урадзе, яшчэ ня вырашылі.
Загрузіць яшчэ