Ці выведуць крымінальныя справы і ператрусы з выбарчай кампаніі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу? Ці будуць яны зарэгістраваныя? Які плян уладаў адносна гэтых прэтэндэнтаў? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Сьвятлана Калінкіна.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін рэкамэндаваў гараджанам не наведваць афіцыйныя мерапрыемствы 12 чэрвеня ў Дзень Расеі, а таксама заплянаваны на 24 чэрвеня парад, прысьвечаны 75-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС пасьля ўдзелу міністра Ўладзімера Макея ў сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін-чальцоў Эўрапейскага Зьвязу і краін-удзельніц Усходняга партнэрства ў фармаце відэаканфэрэнцыі, інфармуе Інтэрфакс.
За вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі ў прэзыдэнты сабралі ўжо больш за мільён подпісаў. Свабода праверыла, наколькі папулярная цяпер грамадзкая прыёмная арганізацыі «Белая Русь» у цэнтры Менску, дзе штодня зьбіраюць подпісы.
Журналістка «Новой газеты», жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірына Халіп прапануе з паразуменьнем паставіцца да рашэньня Сьвятланы Ціханоўскай часова прыпыніць збор подпісаў у Менску і абласных гарадах.
У штаце Вашынгтон у ЗША пачата новае расьсьледаваньне гібелі яшчэ аднаго афраамэрыканца, які памёр у сакавіку пасьля затрыманьня паліцыяй. Адпаведнае распараджэньне даў губэрнатар штату.
Як справы са зборам подпісаў у прэтэндэнтаў у кандыдаты, пра якіх радзей пішуць СМІ: фэрмэра Юрыя Ганцэвіча, лідэра «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, старшыні БСДГ Сяргея Чэрачня, музыкі Алеся Таболіча? Як ідуць іх кампаніі і на што яны спадзяюцца?
Акцыянэры «Белгазпрамбанку» — Публічнае акцыянэрнае таварыства «Газпром» і Банк ГПБ — заявілі пра поўную падтрымку банку і гатоўнасьць садзейнічаць вырашэньню сытуацыі.
11 чэрвеня пачаліся ператрусы ў «Белгазпрамбанку», які 20 год узначальваў прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, і ў шэрагу іншых прыватных кампаній. Глядзім, што пра іх вядома.
Бабарыка не пагадзіўся з журналістамі ў вызначэньні слова «рэпрэсіі»: паводле яго, гэта дзеяньні, ад якіх ужо ёсьць пацярпелыя і ёсьць нейкія іншыя наступствы.
Свабода прыгадала, хто з зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты трапляў у турму за сваю палітычную дзейнасьць.
Звычайна ў Беларусі кандыдатаў у прэзыдэнты садзілі за краты пасьля выбараў. Сёлета, мяркуючы па ўсім, традыцыя можа быць парушана: яны могуць там апынуцца яшчэ да выбараў.
Запуск БелАЭС, асаблівая мадэль барацьбы беларускіх уладаў з каранавірусам, нечакана актыўная прэзыдэнцкая кампанія і зьмена ўраду — гэтыя тэмы найчасьцей сёньня абмяркоўваюцца ва ўкраінскіх СМІ.
Каманда Віктара Бабарыкі правяла кароткі стрым са свайго штабу. У гэты час у «Белгазпрамбанку» і іншых кампаніях праходзяць ператрусы.
Сам Віктар Бабарыка не фігуруе ў крымінальнай справе, але раней казаў, што лічыць справу ціскам на яго — «фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі».
Прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзыдэнты Натальля Кісель паведаміла Свабодзе, што яна ня ведае пра парушэньні ў зборы подпісаў, у якіх прызнаўся кіраўнік ейнай ініцыятыўнай групы Сяргей Штода.
Упершыню расейскаму журналісту, які супрацоўнічае з замежным тэлеканалам, вынесьлі папярэджаньне.
Але ў камізэльках з надпісам «Фінансавая міліцыя».
Удзельнікі акцый, якія ўспыхнулі пасьля гібелі цемнаскурага амэрыканца Джорджа Флойда, зьнесьлі статую Джэфэрсану Дэйвісу на бульвары ў Рычмандзе, штат Вірджынія.
«Але пытаньне ў тым, што павінна быць і адказнасьць гэтага бізнэсу. У Беларусі створана нармальнае канкурэнтнае асяродзьдзе для разьвіцьця прадпрымальніцтва».
Лукашэнка прызначыў прэм’ера, а Палата прадстаўнікоў дала згоду на гэта толькі праз тыдзень.
Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што мае «кампрамат» на Цапкалу.
«Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею».
Краіны павінны даслаць запісы прамоваў сваіх лідэраў, працягласьцю ня больш за 15 хвілін, за 5 дзён да пачатку работы сэсіі.
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі пацьвердзіў Свабодзе, што ў дачыненьні да былых і цяперашніх супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку», якім кіраваў прэтэндэнт на выбарах прэзыдэнта Віктар Бабарыка, завялі крымінальную справу.
«Зь любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу адмаўляюць і дзе гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небясьпечна сьпяшацца адкрываць межы»
Былы супрацоўнік Менгарвыканкаму Яўген Кедрун напісаў адкрыты зварот да дзяржаўных службоўцаў. У ім ён заклікаў былых калегаў перастаць баяцца і слухаць сваё сумленьне. Пра тое, чаго і чаму баяўся на дзяржаўнай службе сам Кедрун, ён расказаў у інтэрвію Свабодзе.
Прадстаўнік адміністрацыі ЗША, знаёмы з сытуацый, заяўляе, што ідэя была асуджаная на правал з самага пачатку.
Свой выбар тлумачаць актыўныя жанчыны, якія ўпершыню ў жыцьці ўвайшлі ў ініцыятыўную групу і цяпер зьбіраюць подпісы за Віктара Бабарыку — псыхоляг Вольга Андрэева і доктарка Эмілія Мезіна. Удзел жанчын у выбарах-2020 аналізуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.
Прынамсі на 12, 13 і 14 чэрвеня ў Менску і абласных цэнтрах ня будзе пікетаў. У меншых гарадах будуць.
Дзясяткі людзей, якія ставілі подпісы, але адмаўляліся казаць, што думаюць. Моладзь, што «прыйшла паглядзець на цырк». Пікет, які зьявіўся і зьнік роўна па гадзіньніку. Што адбывалася на зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Горадні.
Пра гэта пасол Беларусі ў РФ Уладзімер Сямашка заявіў сёньня падчас анлайн-канфэрэнцыі, прысьвечанай пэрспэктывам разьвіцьця адносінаў Беларусі і Расеі.
Затрыманьні і суды па адміністрацыйных справах працягнуліся ў Беларусі 10 чэрвеня. Свабода публікуе сьпіс затрыманых і пакараных.
Аляксандар Лукашэнка выказаў пажаданьне, каб выбарнікі ў цяперашнюю палітычную кампанію мелі самы шырокі выбар з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.
Каля 17 гадзіны ў Першамайскім раёне Менску амапаўцы затрымалі чатырох актывістаў «Эўрапейскай Беларусі». Гэта Міхаіл Бандарэнка, Артур Клімовіч, Арцём Чарняк і Дзьмітрый Казлоў (блогер Шэры кот).
Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў агульныя лічбы «сутак» і штрафаў, якімі пакаралі актывістаў з 6 траўня да 9 чэрвеня.
Як выглядае беларуская выбарчая кампанія з Кіева? Ці не раздражняюцца ва Ўкраіне няспыннымі спасылкамі Лукашэнкі на «жахі» Майдану? Які вынік беларускіх выбараў будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам Украіны?
У Расеі не існуе алігархаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў. Так ён адрэагаваў на выказваньне Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што расейскія алігархі фінансуюць радыкальную апазыцыю ў Беларусі.
Пракуратура Швэцыі абвясьціла аб спыненьні крымінальнай справы аб забойстве прэмʼер-міністра Уляфа Пальмэ. Ён быў застрэлены ў 1986 годзе ў Стакгольме.
Подпісы за прэтэндэнта ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку зьбіралі ў цэнтры Горадні на Савецкай вуліцы. Раней вулічных пікетаў за Лукашэнку у горадзе ня бачылі. Пасьля пікету затрымалі журналістаў «Белсата».
Былы супрацоўнік МУС Кірыл Н. на ўмовах ананімнасьці падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Плошчу-2006.
«Да гэтага часу абстаноўка для іх была нармальная, а тут раптоўна зьмянілася».
«У патрэбны час у патрэбным месцы мы прывядзем ўсіх у пачуцьці. Перавароту ў краіне ня будзе. Майдану — тым больш».
Тры гісторыі жанчын, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі апазыцыйнага ўладам кандыдата.
Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў паводле даручэньня генэральнага пракурора Ўкраіны Ірыны Венядзіктавай абвясьцілі падазрэньне пятаму прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку.
Цыгановіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» за тое, што ён 24 лютага заклікаў падпісантаў свайго Telegram-каналу прыйсьці да «Белнафтахіму», каб абмеркаваь падвышэньне цэнаў на паліва.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае парад Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня, сказаў у ходзе онлайн-канфэрэнцыі намесьнік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.
«Паступаюць скаргі ад людзей аб ходзе так званай гэтай выбарчай кампаніі».
Крэмль пакуль не атрымаў адказу на запрашэньне на парад Перамогі ў Маскве ад прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў журналістам у сераду.
«Ня час душыць малы бізнэс і рабіць праверкі — і так усё зыбка і столькі банкрутуе фірмаў, і колькі закрылася».
Загрузіць яшчэ