«25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна арыштавалі па крымінальнай справе і з Кобрынскага ІЧУ даставілі ў Менск на Акрэсціна», — паведамляе праваабарончы сайт «Берасьцейская вясна» і ўдакладняе, што справа тычыцца падзеяў у Горадні і блогера маюць праз тры дні перавесьці ў СІЗА.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 25 чэрвеня выступіла зь відэазваротам, дзе выказалася пра скаргі у інтэрнэце наконт утварэньня ўчастковых выбарчых камісій.
На затрыманага 25 чэрвеня адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў, паведаміла Свабодзе жонка затрыманага Дарʼя Лосік.
Прынялі ў Маскве Аляксандра Лукашэнку ня вельмі ласкава, падпусьціўшы некалькі шпілек. Але гэта наўрад ці азначае кардынальную зьмену палітыкі Крамля адносна Беларусі. Крэмль адказаў на лукашэнкавыя шпількі холадам, але не дубінай.
У сьледчы ізалятар КДБ 25 чэрвеня нарэшце пусьцілі адвакатаў. Віктара Бабарыку змог наведаць ягоны абаронца Дзьмітры Лаеўскі.
Ці праўда, што цяперашні беларускі пратэст — гэта паўстаньне крэатыўнай клясы? Ці паразумеюцца прыхільнікі Бабарыкі і Ціханоўскага? Ці пераможа эстэтыка гораду эстэтыку вёскі?
Мэдыякансультант Аляксей Лявончык запусьціў у фэйсбуку краўдфандынг для падтрымкі сямей затрыманых па палітычных справах беларусаў.
На блогера Ўладзімера Няронскага са Слуцку завялі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, і абразу прадстаўніка ўлады.
Камісія ў адміністрацыі Маскоўскага раёну адмовіла менчуку Віталю Бычыку, які хацеў стаць сябрам участковай выбарчай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах. Аднак у жывым эфіры за яго прагаласавалі тры сябры камісіі і ніводзін — супраць. У пратаколе лічбы аказаліся зусім іншыя.
Першы раз ператрус у гэтым доме праводзілі 18 чэрвеня. Віктар і Эдуард Бабарыкі пры гэтым не прысутнічалі. Падчас гэтага яны, як сьцьвярджала дзяржаўная тэлевізія, «давалі паказаньні», але без прысутнасьці адвакатаў.
У Беларусі затрымалі чалавека, які ў суседняй краіне выкрываў асобы паліцэйскіх і нацгвардзейцаў для іх перасьледу. Пра гэта паведаміў 25 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў міністар унутраных спраў Юрый Караеў, піша БелТА.
Улады стэрылізавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі, не дапусціўшы ў іх склад нікога, хто ня быў спэцыяльна для гэтага адабраны. Такое меркаваньне выказаў нацыянальны каардынатар кампаніі назіраньня «Права выбару» Леў Марголін.
Выданьня няма ні ў традыцыйных кнігарнях, ні ў онлайн-крамах.
Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у адмысловай заяве асудзіў палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу.
У судзе Ленінскага раёну Горадні 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма жыхарамі абласнога цэнтру.
Незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, кіруюцца праз Telegram-каналы, заявіў 25 чэрвеня міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньні дэпутатаў, піша БелТА.
Паводле каналу, на ператрус прыйшлі 9 чалавек, 2 панятыя. Прычына ператрусу невядомая, але праваахоўнікі паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам.
25 чэрвеня каля менскай крамы Symbal.by зноў утварылася чарга. Людзі працягваюць падыходзіць пасьля абвяшчэньня аб закрыцьці крамы і нават пасьля затрыманьняў каля яе, каб падтрымаць Symbal.by, купіць нешта для сябе або ў падарунак.
Ва ўнутраныя справы Беларусі і перадвыбарчую гонку ідзе ўмяшаньне звонку, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка 25 чэрвеня, прымаючы кадравыя рашэньні, паведамляе БЕЛТА.
24 чэрвеня не было доступу да сайту «Радыё Рацыя». Супрацоўнікі таксама ня мелі доступу і да яго сыстэмы адміністраваньня. Наступным днём аналягічная праблема напаткала рэдакцыю газэты «Наша ніва».
Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны ў інтарэсах пяці нацыянальных вытворцаў пачало антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках фанэры зь Беларусі. Вытворцы паскардзіліся на дэмпінгавыя цэны і аб’ём беларускіх паставак.
Спэцпракуратура ў Гаазе выставіла абвінавачаньне супраць прэзыдэнта часткова прызнанай рэспублікі Косава Хашыма Тачы і былога старшыні косаўскага парлямэнта Кадры Вэсэлі. Ім ставяць у віну ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці ў 1998-1999 гадах.
Кампанія незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заклікае кантраляваць падлік галасоў падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
Прапануюць зьвязаць перамовы аб праграме «Ўсходняга партнэрства» з выкананьнем прынцыпу свабоды слова.
Сёньня, 25 чэрвеня, у Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю. Яно будзе доўжыцца да 1 ліпеня. У Расеі адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.
«Ва ўсіх сэнсах пераўзышоў Інгу Хрушчову хіба толькі Аляксандар Зімоўскі, які ў той жа час, што яна вяла навіны, вёў штотыднёвую расейскамоўную «аналітычную» гардкор-прапагандысцкую перадачу».
На пытаньне, ці не спрабуе амэрыканская адміністрацыя тым самым скіраваць нейкі сыгнал Расеі, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Масква атрымлівае «вельмі ясны сыгнал».
«Таксама ня можа быць даверу з боку грамадзтва да вынікаў, якія гэтыя камісіі будуць агучваць».
На пытаньні Радыё Свабода пра выбарчую кампанію ў Беларусі адказаў Браян Ўітмар, дырэктар праграмы Расеі вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выдзеліў былому прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву два зямельныя ўчасткі агульнай плошчай у 70 сотак каля сваёй рэзыдэнцыі «Заслаўе-2» на Менскім моры.
«Кожная дзяржава-удзельніца АБСЭ абавязваецца праводзіць свабодныя і сумленныя выбары. Беларускія ўлады зрабілі гэта немагчымым, арыштоўваючы і запалохваючы кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў на раньніх этапах агітацыі», — адзначаецца ў заяве Гэльсынскай камісіі ЗША.
Ці працуе тэма фашызму ў цяперашнім палітычным канфлікце ў Беларусі? Як апошнім часам зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыехаць на адкрыцьцё мэмарыялу Савецкаму салдату пада Ржэвам, паведамляе Тэлеграм-канал «Пул первого».
РИА Новости паведамляе, што Лукашэнка застаўся ўбаку падчас размоваў Пуціна з кіраўнікамі дзяржаваў, якія прыехалі на парад. «Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўвесь гэты час трымаўся ззаду, ні з кім ня меў зносінаў», — піша агенцтва.
Былы прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвэс расказаў у інтэрвію Свабодзе, як яго краіне ўдалося хутка пазбавіцца савецкай спадчыны, стаць сучаснай электроннай дзяржавай і абагнаць многія заходнія краіны ў шэрагу глябальных рэйтынгаў.
Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў, былы амбасадар у ЗША Валер Цапкала 24 чэрвеня падаў у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты.
Штаб Віктара Бабарыкі 24 чэрвеня зладзіў жывы эфір, каб расказаць пра апошнія навіны выбарчай кампаніі і затрыманага прэтэндэнта на кандыдацтва.
Сьпявак і шоўмэн Іван Вабішчэвіч, вядомы пад псэўданімам Дзядзя Ваня, выказаўся ў сваім інстаграме пра выбарчую кампанію.
Марта Голубева, акторка Купалаўскага тэатру і экс-салістка «Верасоў» пракамэнтавала ў Інстаграме затрыманьні людзей у чарзе каля крамы Symbal.by 23 чэрвеня.
Ці ня стане парад апошнім для Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны? Ці захаваецца Рэспубліка Беларусь як сувэрэнная дзяржава або Ўладзімір Пуцін даможацца яе «глыбокай інтэграцыі?
23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму Symbal.by, каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра затрыманьне Ўладзіслава Вавілава. Удзень 24 чэрвеня да яго ў кватэру ўварвалася міліцыя з пастановай на агляд памяшканьня, дзе ён пражывае.
Прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава не назвала колькасьць грамадзянаў, якіх затрымалі ўвечары 23 чэрвеня каля крамы Symbal.by па адрасе праспэкт Машэрава, 18.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Менску 23 чэрвеня пачалі масава скардзіцца на незвычайна кепскі пах вады. Менскводаканал адправіў чатыры цыстэрны з чыстай пітной вадой. Утварыліся чэргі да дэкаратыўных артэзіянскіх крыніцаў.
Гімнастка Меліціна Станюта ў сваім інстаграме абурылася затрыманьнямі каля крамы Symbal.by.
У лісьце генэральнаму сакратару ААН Вэнэсуэла заявіла, што ня выплаціла складкі ў гэтую міжнародную арганізацыю праз амэрыканскія санкцыі.
Беларусы масава тэлефануюць у міліцыю з пытаньнямі «Ці не затрымаюць мяне ў чарзе?». Гэта зьвязана з затрыманьнямі каля крамы symbal.by, дзе ўвечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы ўтварылася чарга.
Тэле- і радыёвядоўца, фронтвумэн гурту «Клёндайк» Кацярына Пытлева выказалася адносна міліцэйскага гвалту супраць мірных людзей. На здымку пад допісам у Facebook яна ў майцы з надпісам «Гамон».
З пачатку выбарчай кампаніі больш за 300 чалавек агулам асудзілі на 1568 сутак і 167 000 рублёў штрафаў.
Улады Кітаю пакаралі уладальнікаў сэрвісу TikTok — кампанію ByteDance — за тое, што іхная прадукцыя «адыходзіць ад сацыялістычных каштоўнасьцяў», «псуе атмасфэру ў грамадзтве» і дэманструе «вульгарны зьмест».
Загрузіць яшчэ