Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла ў Лос-Анджэлесе, у ЗША. У ёй прынялі ўдзел больш пяцідзесяці чалавек.
У Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН адбываецца пікет салідарнасьці зь Беларусьсю. У ім удзельнічаюць некалькі соцень чалавек. Яны скандуюць споклічы: «Спыніць рэпрэсіі, Свабода Беларусі!», «Выбары без Лукашэнкі», «Свабода Сяргею Ціханоўскаму».
У Наваградку адбыліся жорсткія затрыманьні ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці. Міліцыя і мужчыны ў цывільным хапалі разагналі некалькі дзясяткаў чалавек, якія сабраліся ў цэнтры гораду.
Беларусы канадзкага Таронта выйшлі на пікет салідарнасьці са зьняволенымі па палітычных матывах у Беларусі. Акцыя адбыласчя перад будынкам парлямэнта Антарыё.
21 чэрвеня а 12-й каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве прайшоў масавы пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. На акцыю сабраліся некалькі соцень чалавек.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тысяч подпісаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 1» заявіў, што не выключае таго, што ён вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкую пасаду, калі расейцы ўхваляць унясеньне паправак у Канстытуцыю.
Віктару і Эдуарду Бабарыкам выставілі абвінавачаньне і абралі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонцы палітыка ў Твітэры.
Пра гэта міністар замежных спраўа Літвы Лінас Лінкявічус напісаў у Твітары:
Беларускі баскетбаліст, які выступае за клюб «Спартак» (Санкт-Пецярбург) і зборную Беларусі, Мікіта Мешчаракоў, выказаўся ў сваім Інстаграме пра падзеі ў Беларусі і стаўленьне да кіраўніка краіны.
«У Беларусі няма людзей, якія хочуць пераменаў, ёсьць „адмарозкі“, „фашысты з закасанымі рукавамі“, „мудакі“ — то бок людзей, якія хочуць пераменаў, у Беларусі проста няма», — казаў Nexta на акцыі.
Праваабаронца «Вясны» Аляксей Лойка зьвярнуўся ў Галоўнае ўпраўленьне ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэньня супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў.
«Ён падкрэсьліў, што сёньня ж не сьмярдзіць у горадзе? Сёньня — не, бо тут жа Лукашэнка!»
«Растлумачце, калі ласка, як вы давялі краіну да такога? Сярод дня ВЫКРАДАЮЦЬ людзей, якія проста шпацыруюць па цэнтры гораду. Якія проста купляюць сабе каву. Якія проста стаяць у чарзе. ЯК усе глядзяць на гэта спакойна? Хай мяне расстраляюць, хай мяне пасадзяць. Я не хачу жыць у такой краіне».
На цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу «Ала» у Сьветлагорскім раёне Аляксандар Лукашэнка ўскосна намякнуў на вулічныя акцыі пратэсту, а таксама казаў пра пагрозу незалежнасьці.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 227, згодна зь якім ТАА «ГардСэрвіс» дадзенае права аказваць ахоўныя паслугі. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пра сытуацыю ў Беларусі выказалася таксама маладая сьпявачка Лера Яскевіч: яна заклікала ўсіх прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, але «не за кагосьці канкрэтнага», а «за перамены».
«У Аляксандра пад левым вокам гематома. Ён расказаў, што яго закавалі ў кайданкі пры затрыманьні, білі, жорстка прэсавалі, пагражалі — карацей, поўны набор».
Кацярына Таланкова, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Магілёве, расказвае Свабодзе, чаму яна вырашыла ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і што зьмянілася ў краіне.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пажадаў «беларускім калегам» правесьці пасьпяховыя прэзыдэнцкія выбары. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Вялікая гульня» расейскага «Першага каналу».
Лік прымусова перамешчаных асобаў у сьвеце вырас у 2019 годзе да амаль 80 мільёнаў чалавек.
Акцыі салідарнасьці з затрыманымі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі прайшла 20 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Тэль-Авіве ў Ізраілі, а таксама ў Нямеччыне: у Бэрліне і ў Гамбургу.
Улады Беларусі павінны забясьпечыць журналістам магчымасьць выконваць сваю працу, асьвятляць важныя падзеі, не асьцерагаючыся затрыманьня. З такой заявай выступіў прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзырэ.
За няпоўныя суткі ў ініцыятыўную групу па правядзеньні канстытуцыйнага рэфэрэндуму, прапанаванага прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктарам Бабарыкам, запісалася больш за 7500 чалавек.
20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсьць затрыманьні. Падаем сьпіс затрыманых паводле праваабарончага цэнтру «Вясна».
Блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі рэжым утрыманьня ў карцэры сьледчага ізалятара да 26 чэрвеня. Пра гэта пазбаўленаму рэгістрацыі праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміла яго жонка, прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская.
Увечары 20 чэрвеня ў Горадні затрымалі Яўгена Амплеева — прадстаўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнткі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
«У дачыненьні да грамадзян складзеныя каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях», — распавялі парталу TUT.BY у МУС.
Патэнцыйныя кандыдаткі на прэзыдэнта, сустаршыня БХД Вольга Кавалькова і былая дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў сваіх сацсетках адказалі на чарговую заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам.
Прэтэндэнту на кандыдата ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку, які затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выставілі абвінавачаньні ў крымінальнай справе. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
«Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў, затрымлівала іх, калі яны паведамлялі ў жывым эфіры пра падзеі, зьвязаныя з выбарамі» — гаворыцца ў заяве выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар.
20 чэрвеня ў Сьветлагорску а 18-й гадзіне была затрымана праваабаронца Алена Масьлюкова. Як паведаміў яе муж Тэльман, яна выйшла з дому і яе затрымалі міліцыянты. Дзе яна цяпер — невядома, на званкі не адказвае.
17-гадовая швэдзкая экалягічная актывістка заявіла ў інтэрвію Бі-Бі-Сі, што сьвету неабходна зрабіць высновы з эпідэміі каранавірусу і ставіцца да зьмены клімату з такой жа сур’ёзнасьцю.
Акцыя салідарнасьці з затрыманымі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі прайшла 20 чэрвеня раніцай каля амбасады Беларусі ў Тэль-Авіве.
Увечары 19 чэрвеня айцішнік Дзьмітры Гошка зь дзяўчынай выйшлі пакатацца на ровары і роліках. Яны ехалі, як і звычайна, ад дому да плошчы Перамогі. Але гэтым разам апынуліся ў самым эпіцэнтры падзеяў акцыі салідарнасьці — Дзьмітрыя, зь яго словаў, затрымалі і зьбілі супрацоўнікі міліцыі.
Месяц збору подпісаў у Беларусі цалкам перавярнуў звыклыя ўяўленьні пра наш народ. Аказалася, што гэта не «насельніцтва», не «быдламаса» і не «народзец», але цалкам сфармаваная, адукаваная, культурная эўрапейская нацыя, якая патрабуе сыходу сваіх прыгнятальнікаў.
Віктар Бабарыка за 2019 год задэкляраваў даход у 383,1 тысячы рублёў, амаль 16 тысяч даляраў і 13,2 тысячы эўра. Гэта вынікае зь яго дэклярацыі аб даходах, якую сёньня яго каманда падала ў ЦВК для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.
Кіраўнікі Туркмэністану і Азэрбайджану і прэмʼер-міністар Армэніі адмовіліся ад прыезду на парад у Маскву. У двух выпадках з трох гэта патлумачылі каранавірусам, у трэцім — карантыннымі мерамі з гэтай прычыны.
Паводле кіраўніка дзяржавы, «у нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несьці гэтую ношу».
Пра гэта распавёў Свабодзе адвакат і сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Максім Знак.
Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з удзельнікамі памятнай цырымоніі ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёну.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч сказаў Свабодзе, што ў Менску маглі затрымаць як мінімум 100 чалавек.
Ці ведаеце вы, каму з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі належаць гэтыя цытаты? Праверце сябе.
19 чэрвеня ў розных гарадах беларусы выйшлі на акцыі салідарнасьці з затрыманымі падчас выбарчай кампаніі. Сотні чалавек па ўсёй краіне на акцыях і пасьля былі затрыманыя.
19 чэрвеня апублікаваны відэазварот патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Горадня далучылася да ланцуга незалежнасьці ў падтрымку затрыманых падчас прэзыдэнцкай кампаніі 19 чэрвеня. Некалькі сотняў гарадзенцаў сталі поплеч ад Савецкай плошчы праз Стары мост да філярмоніі.
Амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікай Брытаніі ў Беларусі асудзілі сілавы разгон мірных пікетаў у гарадах Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заявіў расейскаму выданьню «Коммерсант» аб наяўнасьці доказаў у «справе Белгазпрамбанка», якія сьведчаць аб зьдзяйсьненьні сур’ёзных фінансавых злачынстваў.
У розных гарадах Беларусі 19 чэрвеня людзі выйшлі на знак пратэсту супраць затрыманьняў падчас выбарчай кампаніі. Падчас і пасьля акцый затрымалі каля 50 чалавек па ўсёй краіне. Свабода публікуе сьпіс затрыманых.
Ня справа банкаў займацца фінансаваньнем палітычных кампаній, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня ў Менску на нарадзе, якая была прысьвечаная падтрымцы рэальнага сэктара эканомікі банкаўскай сыстэмай, паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Загрузіць яшчэ