Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выдзеліў былому прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву два зямельныя ўчасткі агульнай плошчай у 70 сотак каля сваёй рэзыдэнцыі «Заслаўе-2» на Менскім моры.
«Кожная дзяржава-удзельніца АБСЭ абавязваецца праводзіць свабодныя і сумленныя выбары. Беларускія ўлады зрабілі гэта немагчымым, арыштоўваючы і запалохваючы кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў на раньніх этапах агітацыі», — адзначаецца ў заяве Гэльсынскай камісіі ЗША.
Ці працуе тэма фашызму ў цяперашнім палітычным канфлікце ў Беларусі? Як апошнім часам зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыехаць на адкрыцьцё мэмарыялу Савецкаму салдату пада Ржэвам, паведамляе Тэлеграм-канал «Пул первого».
РИА Новости паведамляе, што Лукашэнка застаўся ўбаку падчас размоваў Пуціна з кіраўнікамі дзяржаваў, якія прыехалі на парад. «Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўвесь гэты час трымаўся ззаду, ні з кім ня меў зносінаў», — піша агенцтва.
Былы прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвэс расказаў у інтэрвію Свабодзе, як яго краіне ўдалося хутка пазбавіцца савецкай спадчыны, стаць сучаснай электроннай дзяржавай і абагнаць многія заходнія краіны ў шэрагу глябальных рэйтынгаў.
Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў, былы амбасадар у ЗША Валер Цапкала 24 чэрвеня падаў у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты.
Штаб Віктара Бабарыкі 24 чэрвеня зладзіў жывы эфір, каб расказаць пра апошнія навіны выбарчай кампаніі і затрыманага прэтэндэнта на кандыдацтва.
Сьпявак і шоўмэн Іван Вабішчэвіч, вядомы пад псэўданімам Дзядзя Ваня, выказаўся ў сваім інстаграме пра выбарчую кампанію.
Марта Голубева, акторка Купалаўскага тэатру і экс-салістка «Верасоў» пракамэнтавала ў Інстаграме затрыманьні людзей у чарзе каля крамы Symbal.by 23 чэрвеня.
Ці ня стане парад апошнім для Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны? Ці захаваецца Рэспубліка Беларусь як сувэрэнная дзяржава або Ўладзімір Пуцін даможацца яе «глыбокай інтэграцыі?
23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму Symbal.by, каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра затрыманьне Ўладзіслава Вавілава. Удзень 24 чэрвеня да яго ў кватэру ўварвалася міліцыя з пастановай на агляд памяшканьня, дзе ён пражывае.
Прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава не назвала колькасьць грамадзянаў, якіх затрымалі ўвечары 23 чэрвеня каля крамы Symbal.by па адрасе праспэкт Машэрава, 18.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Менску 23 чэрвеня пачалі масава скардзіцца на незвычайна кепскі пах вады. Менскводаканал адправіў чатыры цыстэрны з чыстай пітной вадой. Утварыліся чэргі да дэкаратыўных артэзіянскіх крыніцаў.
Гімнастка Меліціна Станюта ў сваім інстаграме абурылася затрыманьнямі каля крамы Symbal.by.
У лісьце генэральнаму сакратару ААН Вэнэсуэла заявіла, што ня выплаціла складкі ў гэтую міжнародную арганізацыю праз амэрыканскія санкцыі.
Беларусы масава тэлефануюць у міліцыю з пытаньнямі «Ці не затрымаюць мяне ў чарзе?». Гэта зьвязана з затрыманьнямі каля крамы symbal.by, дзе ўвечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы ўтварылася чарга.
Тэле- і радыёвядоўца, фронтвумэн гурту «Клёндайк» Кацярына Пытлева выказалася адносна міліцэйскага гвалту супраць мірных людзей. На здымку пад допісам у Facebook яна ў майцы з надпісам «Гамон».
З пачатку выбарчай кампаніі больш за 300 чалавек агулам асудзілі на 1568 сутак і 167 000 рублёў штрафаў.
Улады Кітаю пакаралі уладальнікаў сэрвісу TikTok — кампанію ByteDance — за тое, што іхная прадукцыя «адыходзіць ад сацыялістычных каштоўнасьцяў», «псуе атмасфэру ў грамадзтве» і дэманструе «вульгарны зьмест».
Апоўдні 24 чэрвеня каля менскай крамы Symbal.by зноў утварылася чарга. Да крамы прыехалі супрацоўнікі міліцыі і сталі пытаць, чаму пакупнікоў так павольна абслугоўваюць, што ўтвараецца чарга.
Адвакаты зьбіраюцца абскардзіць рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе.
Пасьля заканчэньня параду ў Маскве, падчас шпацыру зь іншымі кіраўнікамі дзяржаваў па Краснай плошчы, Аляксандар Лукашэнка сказаў прысутным, што прыехаў «у сталіцу радзімы».
Чатыры станцыі трэцяй лініі мэтро ў Менску плянуюць увесьці ў эксплюатацыю ў жніўні, паведаміў журналістам 24 чэрвеня галоўны інжынэр ААТ «Менскмэтрапраект» Віктар Палішчук, піша БелТА.
«Ці не было ўражаньня, што нас выкарыстоўваюць? Адназначна, так».
Паводле праваабаронцаў «Вясны», на акцыях «Ланцуг салідарнасьці» (а таксама перад самімі акцыямі і пасьля), якія праходзілі па ўсёй Беларусі з 18 па 21 чэрвеня, агулам затрымалі больш за 360 чалавек.
Перад масавымі затрыманьнямі здарыўся інцыдэнт: мясцовы жыхар на машыне зачапіў аднаго зь людзей у чарзе, калі выяжджаў з двара, пачалася тузаніна. Пацярпелы выклікаў міліцыю. Але, як вядома з пратаколаў, затрымлівалі людзей не за бойку, а за «масавае мерапрыемства» і «непадпарадкаваньне міліцыі».
Празь дзень пасьля затрыманьня Віктара Бабарыкі ягоны штаб апублікаваў відэазварот, у якім Бабарыка заклікаў ініцыяваць рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю. Свабода запыталася ў экспэртаў, наколькі рэальна гэта рэалізаваць.
Прэмʼер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў будзе аштрафаваны на 300 леваў (каля 150 эўраў) за зьяўленьне бяз маскі ў царкве, паведаміла міністэрства аховы здароўя краіны.
23 чэрвеня на працы быў затрыманы яшчэ адзін жыхар Наваградку Раман Сазановіч. Акрамя гэтага, сёньня ў Наваградку проста з працы міліцыянты забралі Вікторыю Жук.
«Мне падабаюцца людзі, якія сёньня выходзяць на вуліцы і якія кажуць уладам, што зь імі так абыходзіцца нельга», — нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч перакананая, што народ прагне сумленных выбараў, а сама пісьменьніца падтрымлівае Віктара Бабарыку.
«Усе гэтыя заявы мы дакумэнтуем. І вось цяпер сабралі некаторыя ключавыя прыклады падобных заяваў і зьвярнуліся да генэральнага пракурора з просьбай прыняць захады для спыненьня парушэньняў прэзумпцыі невінаватасьці».
24 чэрвеня ў Маскве праходзіць парад Перамогі, перанесены зь 9 траўня з прычыны складанай эпідэмічнай сытуацыі. На сьвяткаваньне прыехалі кіраўнікі Беларусі, Казахстану, Сэрбіі, Малдовы, Узбэкістану, Кіргізстану.
«Турэмнае зьняволеньне двух кандыдатаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, а таксама затрыманьне грамадзян і журналістаў на дэманстрацыях апошніх дзён у іх падтрымку супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі».
Удзельнікі папулярнага дуэту Naviband Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка прэзэнтавалі песьню пад назвай «Іншымі». Яна прысьвечана апошнім падзеям у Беларусі.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў расказвае, чаму трэба прымусіць зьняцца кандыдатаў-спойлераў, заяўляе, што нягоднікаў у міліцыі абсалютная меншасьць, і раіць, як сябе паводзіць, калі вас затрымліваюць.
«Павага да фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю».
24 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка едзе ў Маскву, дзе возьме ўдзел у парадзе, які праводзіцца ў гонар 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Тлумачым, чаму і навошта ён едзе туды.
Лідэр беларускага рок-гурту J: Морс Уладзімер Пугач на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаўся ў падтрымку рэфэрэндуму за Канстытуцыю 1994 году, прапанаванага патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта Віктарам Бабарыкам, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў турме КДБ.
Былы вядучы БТ і АНТ Дзяніс Курʼян апублікаваў у сваім інстаграме пост у падтрымку крамы Symbal.by. Курʼян зьвярнуўся да кіраўніцтва міліцыі і запатрабаваў патлумачыць прычыны затрыманьняў.
У Кіеве каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне адбылася акцыя салідарнасьці.
Наколькі жорсткая рэакцыя краінаў Захаду на цяперашнюю хвалю рэпрэсіяў у Беларусі? Наколькі для беларускіх уладаў мае значэньне пазыцыя Захаду? Якімі інструмэнтамі Захад можа дасягнуць дзьвюх мэтаў у Беларусі — недапушчэньня праліцьця крыві і стрымліваньня ўплыву Расеі?
У Менску пасьля затрыманьняў людзей з чаргі каля крамы Symbal.by перастаў выходзіць на сувязь фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Менскі маркетоляг Андрэй Лелікаў быў затрыманы 19 чэрвеня на праспэкце Незалежнасьці каля Акадэміі навук, непадалёк ад свайго дома. З двума сябрамі ён ішоў ад парку Чалюскінцаў у бок ЦУМа, але за вуліцай Петруся Броўкі кампанія трапіла пад затрыманьні. Андрэю, аднаму з трох, не пашанцавала.
Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.
Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё афлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня.
Размовы чыноўнікаў трапілі ў жывы эфір. Мяркуючы па іх выказваньнях, удзельнікі размовы дамаўляліся, каб галасаваньне не выглядала занадта аднадушным.
Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, былы палітвязень, экс-намесьнік міністра замежных спраў Беларусі, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў называе трох прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва нэафітамі, якія ўскалыхнулі грамадзтва, дае ацэнку свайму былому калегу Валеру Цапкалу.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава сустрэлася з актывістамі Лідзкага раёну 22 чэрвеня. Яна выказалася пра каранавірус, выбары, заклікі на плошчу і заявіла, што кіраўнік дзяржавы цэніць кожнае жыцьцё.
Загрузіць яшчэ