Суд Фрунзэнскага раёну Менску аштрафаваў доктара-анколяга Віктара Хвашчэўскага на 675 рулёў за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і супраціўленьні законным патрабаваньням міліцыі, піша Tut.by.
Падчас пікетаў салідарнасьці па ўсёй Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Некаторыя расказваюць пра жорсткае абыходжаньне і зьбіцьцё. Разьбіраем дзьве гісторыі разам з праваабаронцам Паўлам Сапелкам.
Ці магчымы ў Беларусі «Майдан»? Ці ўмешваюцца іншыя краіны ў выбарчую кампанію, як намякае Лукашэнка? І на каго робіць стаўку Расея?
Ці прывядуць цяперашнія пратэсты і іх здушэньне да праліцьця крыві? Хто зацікаўлены ў радыкалізацыі пратэстаў? Хто павінен рабіць крок назад ад мяжы, за якой — кроў?
У сваім акаўнце у Фэйсбуку МЗС Беларусі паведамляе: «30-дзённы бязьвізавы рэжым уезду праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 краін захоўваецца».
Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі беларускіх мэдыя выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць спыніць перасьлед журналістаў і абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньня.
Супраць 31-гадовага Паўла Пяскова, якога затрымалі 21 чэрвеня ў Маладэчне, завялі крымінальную справу па артыкуле 363 (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў) Крымінальнага кодэксу.
У сваёй кнізе мэмуараў «The Room Where it Happened» («Пакой, у якім усё адбылося») Джон Болтан некалькі разоў згадвае Беларусь. Ён апісвае, што адбывалася падчас яго візыту ва Ўсходнюю Эўропу ў леташнім жніўні.
Малады чалавек зь Менску выклаў відэа ў Instagram, дзе падрабязна апісаў сваё затрыманьне 19 чэрвеня. Разам зь ім у міліцэйскім мікрааўтобусе апынулася цяжарная дзяўчына-мэдык.
Мярзотна гучыць, калі багаты мужчына зь вялізнай уладай і магчымасьцямі разважае пра нейкую слабасьць жанчын.
Урад Расеі ўхваліў праект пратаколу аб унясеньні зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне 2011 году аб выдзяленьні Беларусі крэдыту для будаўніцтва АЭС.
Аляксандр Лукашэнка, які раней называў сваіх палітычных праціўнікаў марыянэткамі Захаду, цяпер спрабуе гуляць на антырасейскіх настроях ўнутры краіны і на Захадзе, піша карэспандэнт The New York Times у Маскве Эндру Гіґінз.
Раніцай 22 чэрвеня адвакат Дзьмітры Лаеўскі спрабаваў трапіць у СІЗА КДБ да Віктара Бабарыкі. Яго не пусьцілі ў сувязі з каранавірусам.
Падчас наведваньня Сьветлагорску 21 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка ў размове зь мясцовымі жыхарамі заклікаў іх «ні ў якім разе не сядзець на канапе» і «дыхаць», каб не было атрафіі лёгкіх і не атакаваў каранавірус.
«Мы бачым, як нават у тых краінах, дзе Дзень Перамогі забаронены, людзі нясуць кветкі да помнікаў савецкім воінам і бясстрашна працягваюць адзначаць гэтае сьвята», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Ці праўда, што Дзень Перамогі забаронены ў некаторых краінах сьвету?
У Беларусі 22 чэрвеня праходзяць дзясяткі судоў над удзельнікамі стыхійных «ланцугоў салідарнасьці». Толькі ў Менску вядома пра амаль чатыры дзясяткі працэсаў.
150 беларусаў Сан Францыска і Бэй Эрыі прыйшлі ў нядзелю на пікет салідарнасьці, стаўшы ў ланцуг уздоўж будынка галоўнага порту Сан Францыска (San Francisco Ferry Building).
Людзі адагналі міліцыянтаў і «людзей у цывільным», калі тыя спрабавалі затрымаць пратэстоўцаў. Адзін зь міліцыянтаў выхапіў пісталет, але тут жа схаваў.
«У сувязі з падзеямі ў Менску і ня толькі, якія я лічу вартым усялякага перайманьня прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю ўсякі тролінг на беларускую тэму. Я ўражаны».
У выбарах прэзыдэнта Беларусі пасьля этапу збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты працягваюць удзел сем чалавек, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 22 чэрвеня.
Папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў у Сэрбіі паказваюць, што кіроўная партыя прэзыдэнта Аляксандра Вучыча атрымлівае 63 адсоткі галасоў. Выбары прайшлі ва ўмовах байкоту з боку апазыцыйных партыяў і асьцярогаў, зьвязаных з эпідэміяй каранавірусу.
Былая прэс-сакратарка ОНТ Тацяна Курбат рэзка выказалася пра сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта яна расказала ў сваім акаўнце ў Instagram.
У прэс-службе сталічнай міліцыі паведамілі, што Яўгена Мурашку ні ў якое менскае РУУС не дастаўлялі.
«Крым гэта Ўкраіна», — нагадаў Дзяржаўны сакратар ЗША.
«Ён неяк падазрона раптоўна зазьбіраўся ў палітыку», — выказвае сваю асабістую думку пра Бабарыку вядоўца БТ.
«Не паддавайцеся на хітрыкі трох-чатырох нейкіх шарлятанаў. Яны будуць выкарыстоўваць усё. І акумулятары, і заводы…»
«Хоць 10-20 даляраў, але трэба дадаць», — казаў Лукашэнка. Атрымалася крыху менш за 10 даляраў.
На пытаньне аб нізкіх заробках мэдыкаў Качанава адказала: «Калі вы ішлі ў мэдычны ўнівэрсытэт, вы ведалі пра заробкі». Мэдыкі не ацанілі.
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла ў Лос-Анджэлесе, у ЗША. У ёй прынялі ўдзел больш пяцідзесяці чалавек.
У Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН адбываецца пікет салідарнасьці зь Беларусьсю. У ім удзельнічаюць некалькі соцень чалавек. Яны скандуюць споклічы: «Спыніць рэпрэсіі, Свабода Беларусі!», «Выбары без Лукашэнкі», «Свабода Сяргею Ціханоўскаму».
У Наваградку адбыліся жорсткія затрыманьні ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці. Міліцыя і мужчыны ў цывільным хапалі разагналі некалькі дзясяткаў чалавек, якія сабраліся ў цэнтры гораду.
Беларусы канадзкага Таронта выйшлі на пікет салідарнасьці са зьняволенымі па палітычных матывах у Беларусі. Акцыя адбыласчя перад будынкам парлямэнта Антарыё.
21 чэрвеня а 12-й каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве прайшоў масавы пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. На акцыю сабраліся некалькі соцень чалавек.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тысяч подпісаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 1» заявіў, што не выключае таго, што ён вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкую пасаду, калі расейцы ўхваляць унясеньне паправак у Канстытуцыю.
Віктару і Эдуарду Бабарыкам выставілі абвінавачаньне і абралі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонцы палітыка ў Твітэры.
Пра гэта міністар замежных спраўа Літвы Лінас Лінкявічус напісаў у Твітары:
Беларускі баскетбаліст, які выступае за клюб «Спартак» (Санкт-Пецярбург) і зборную Беларусі, Мікіта Мешчаракоў, выказаўся ў сваім Інстаграме пра падзеі ў Беларусі і стаўленьне да кіраўніка краіны.
«У Беларусі няма людзей, якія хочуць пераменаў, ёсьць „адмарозкі“, „фашысты з закасанымі рукавамі“, „мудакі“ — то бок людзей, якія хочуць пераменаў, у Беларусі проста няма», — казаў Nexta на акцыі.
Праваабаронца «Вясны» Аляксей Лойка зьвярнуўся ў Галоўнае ўпраўленьне ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэньня супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў.
«Ён падкрэсьліў, што сёньня ж не сьмярдзіць у горадзе? Сёньня — не, бо тут жа Лукашэнка!»
«Растлумачце, калі ласка, як вы давялі краіну да такога? Сярод дня ВЫКРАДАЮЦЬ людзей, якія проста шпацыруюць па цэнтры гораду. Якія проста купляюць сабе каву. Якія проста стаяць у чарзе. ЯК усе глядзяць на гэта спакойна? Хай мяне расстраляюць, хай мяне пасадзяць. Я не хачу жыць у такой краіне».
На цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу «Ала» у Сьветлагорскім раёне Аляксандар Лукашэнка ўскосна намякнуў на вулічныя акцыі пратэсту, а таксама казаў пра пагрозу незалежнасьці.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 227, згодна зь якім ТАА «ГардСэрвіс» дадзенае права аказваць ахоўныя паслугі. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пра сытуацыю ў Беларусі выказалася таксама маладая сьпявачка Лера Яскевіч: яна заклікала ўсіх прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, але «не за кагосьці канкрэтнага», а «за перамены».
«У Аляксандра пад левым вокам гематома. Ён расказаў, што яго закавалі ў кайданкі пры затрыманьні, білі, жорстка прэсавалі, пагражалі — карацей, поўны набор».
Кацярына Таланкова, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Магілёве, расказвае Свабодзе, чаму яна вырашыла ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і што зьмянілася ў краіне.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пажадаў «беларускім калегам» правесьці пасьпяховыя прэзыдэнцкія выбары. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Вялікая гульня» расейскага «Першага каналу».
Лік прымусова перамешчаных асобаў у сьвеце вырас у 2019 годзе да амаль 80 мільёнаў чалавек.
Акцыі салідарнасьці з затрыманымі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі прайшла 20 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Тэль-Авіве ў Ізраілі, а таксама ў Нямеччыне: у Бэрліне і ў Гамбургу.
Загрузіць яшчэ