Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране памерла змагарка за правы жанчын, зьбітая паліцыяй


Махса Аміні
Махса Аміні

У Іране памерла праваабаронца Махса Аміні, якая выступала за правы жанчын. 13 верасьня яна была затрыманая паліцыяй нораваў і, паводле паведамленьняў відавочцаў у сацсетках, жорстка зьбітая.

Сама тэгеранская паліцыя сьцьвярджала, што ў 22-гадовай актывісткі раптоўна ўзьніклі праблемы з сэрцам. Празь некалькі гадзін пасьля арышту Аміні была шпіталізаваная; 16 верасьня было абвешчана аб яе сьмерці.

Як сьцьвярджаюць сваякі Махсы Аміні, яна была цалкам здаровай маладой жанчынай і ня мела ніякіх сардэчных захворваньняў. Тэгеранская паліцыя нораваў затрымала яе за зьяўленьне на вуліцы без хіджабу.

Апошнім часам Іран узмацняе рэпрэсіі супраць нязгодных з кансэрватыўным рэжымам, у тым ліку змагарамі за правы жанчын. Узмацняюцца жорсткасьць і рэпрэсіі супраць саміх жанчын, у тым ліку тых, якія ня маюць дачыненьня да палітычнага актывізму — напрыклад, сьмяротныя пакараньні за шлюбную здраду або за самаабарону ў сытуацыі хатняга гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG