Аварыя адбылася днём 20 верасьня на трасе «М8» у Растоўскім раёне. Актор у якасьці пасажыра ехаў у аўтамабілі Ford Transit. Машына ўрэзалася ў грузавік на паўднёвым усходзе Яраслаўскай вобласьці, паведаміла рэгіянальнае МУС. У катастрофе загінулі два чалавекі, яшчэ адзін шпіталізаваны. Зь відэа відавочцаў, якое публікуе выданьне Mash, вынікае, што аўтамабіль знаходзіўся на сустрэчнай паласе.
Як піша ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы, Пускепаліс загінуў, пераганяючы з кіроўцам браняваны мікрааўтобус Ford Transit для вайскоўцаў РФ у Данбас. Газэта «Московский комсомолец» паведамляе, што загінулы пераганяў аўтамабіль з грузам тэрмабялізны для вайскоўцаў.
Актор езьдзіў у прарасейскія сэпаратысцкія рэспублікі на ўсходзе Ўкраіны і расказваў, што пераводзіў грошы на падтрымку сэпаратысцкай арміі ў Данецку. Быў актыўным прыхільнікам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, усьлед за расейскай прапагандай называў яго «вымушанай мерай» для «барацьбы з нацызмам».