Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: Былога сьледчага асудзілі на 7 гадоў калёніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

5 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд навапалачаніну Станіславу Пугачову.

Да падзей 2020 году ён працаваў сьледчым у Менску.

Нядаўна яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе «Вясна».

Судзьдзя Натальля Бугук прызнала яго вінаватым паводле:

  • ч. 1 арт. 179 (незаконны збор альбо распаўсюджваньне інфармацыі пра асабістае жыцьцё),
  • ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці),
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі пра асабістае жыцьцё і пэрсанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэксу.

Паседжаньні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што яны працягваліся 30 і 31 жніўня, 1 і 2 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG