Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякавалі доступ да сайту «Бабруйскага кур’ера», рэдактара арыштавалі на 15 дзён


Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка, архіўнае фота
Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка, архіўнае фота

Рэсурс не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой.

Перастаў адкрывацца сайт выданьня «Бабруйскі кур’ер», паведамляе партал «Бабруйск Online».

16 верасьня галоўнага рэдактара «Бабруйскага кур’ера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 дзён, артыкул КаАП невядомы.

Да 2008 году сайт «Бабруйскага кур’ера» быў электроннай вэрсіяй аднайменнай газэты, затым стаў гарадзкім інфармацыйным парталам. Сама газэта ў 2006–2009 гадах была пазбаўлена магчымасьці прадавацца празь дзяржаўную сыстэму распаўсюджваньня і ў 2010 годзе спыніла існаваньне.

У пачатку верасьня гэтага году быў заблякаваны доступ да сайту газэты «Вячэрні Бабруйск», аднак у друкаваным выглядзе выданьне працягвае выходзіць.

Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 30 прадстаўнікоў СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG