Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастара менскай царквы «Новае жыцьцё» Ганчарэнку аштрафавалі на 2900 рублёў за правядзеньне сходу вернікаў


Вячаслаў Ганчарэнка
Вячаслаў Ганчарэнка

20 верасьня над пастарам прайшоў суд.

Пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку аштрафавалі на 2900 рублёў.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу «Хрысціянская візія», яго судзілі за правядзеньне сходу вернікаў 18 верасьня.

Ганчарэнку затрымалі сёньня раніцай.

«Сёньня на 9:30 пастар Вячаслаў быў запрошаны ў Фрунзэнскае РУУС г. Менску, дзе пасьля быў затрыманы...» — паведамлялася ў пасьце царквы «Новае жыцьцё».

Вячаслаў Ганчарэнка — пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», якую 17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі памяшканьня — былога кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Праз гэта набажэнствы праходзілі на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам.

Аднак і гэта мясцовыя ўлады не пакінулі без увагі — Менгарвыканкам і міліцыя папярэдзілі вернікаў, што сходы на паркоўцы незаконныя, і прыгразілі ліквідаваць грамаду ў судовым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG