Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году амаль 9 тысяч беларусаў атрымалі расейскае грамадзянства


Пашпарт Расеі
Пашпарт Расеі

Органы Міністэрства ўнутраных спраў Расеі са студзеня па чэрвень 2022 году выдалі расейскія пашпарты 8 853 грамадзянам Беларусі. Гэта складае 3 адсоткі ад агульнай колькасьці іншаземцаў, якія зьмянілі сваё нацыянальнае грамадзянства на грамадзянства Расеі.

У той жа час, як паведамляе расейская грамадзкая арганізацыя «Гражданское содействие», якая з 1990 году дапамагае ўцекачам і мігрантам у Расеі, гэта істотна менш, чым у першым паўгодзьдзі 2021 году: тады расейскае грамадзянства атрымалі 12 154 беларусы.

У 2021 годзе 24 539 грамадзян Беларусі атрымалі пашпарт РФ. Гэта амаль у 2,5 раза больш, чым у 2020 годзе (тады было 10530 чалавек).

З канца 2020 года беларусы і ўкраінцы маглі (і могуць) атрымліваць расейскія пашпарты паводле спрошчанай схемы. За папярэднія 5 гадоў статыстыка наступная: у 2016 годзе расейскі пашпарт атрымалі 3582 беларусы, у 2017-м — 4092, у 2018-м — 4708, у 2019-м — 5043. 32 485 беларусаў маюць від на жыхарства ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG