Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі трэнэра па вольнай барацьбе, «прэзыдэнцкага стыпэндыята»


Праўладныя каналы апублікавалі відэа з затрыманым трэнэрам па вольнай барацьбе Канстанцінам Мерманішвілі.

Як нагадвае «Наша Ніва», ён вядомы трэнэр па вольнай барацьбе, мае вышэйшую трэнэрскую катэгорыю. Працуе Мерманішвілі ў Менскай дзяржаўнай гарадзкой вучэльні алімпійскага рэзэрву і ў Менскім гарадзкім цэнтры алімпійскага рэзэрву па барацьбе імя Мядзьведзя.

У мінулым годзе ягоная выхаванка Вольга Гардзей заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Эўропы па вольнай барацьбе сярод жанчын. За гэта Мерманішвілі прысудзілі стыпэндыю г. зв. «Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу», якую даюць за выбітныя дасягненьні ў спорце для «маладых і пэрспэктыўных» спартоўцаў і трэнэраў. Яе памер сёлета складае каля 7700 рублёў цягам году.

У допісах праўладных каналаў выкладзеныя фота, дзе Канстанцін удзельнічае ў адной з дэманстрацый за свабодныя выбары і аднаўленьне законнасьці ў 2020 годзе. Там жа сьцьвярджаецца, што «літасьці да яго ня будзе». Ці завялі на Мерманішвілі крымінальную справу — пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG