Падрабязнасьці і прычыны затрыманьня, як адзначае БАЖ, невядомыя. Інфармацыі пра тое, дзе і калі быў суд, таксама няма. Сваякі затрыманага ўскосна пацьвердзілі, што ня ўсё ў парадку, але ня сталі нічога расказваць.
- Сайт «Бабруйскі кур’ер» быў створаны ў чэрвені 1998 году. Да 2008 году ўяўляў сабой электронную вэрсію аднайменнай газэты, пасьля стаў гарадзкім інфармацыйным парталам. Газэта ў 2006–2009 гадах была пазбаўлена магчымасьці прадавацца празь дзяржаўную сыстэму распаўсюджваньня і ў 2010 годзе спыніла існаваньне.
- Агульная колькасьць беларускіх журналістаў за кратамі дасягнула 30.