«Калі будзе нейкая ўнівэрсальная форма характарыстыкі, якую кожная ўстанова адукацыі дакладна запоўніць і будзе разумець сваю адказнасьць — тады гэтая характарыстыка зможа спрацаваць на дзяржаўную карысьць. Мы ўбачым актыўных хлопцаў, якія бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. На мой погляд, гэта таксама можа быць адным з кампанэнтаў усёй прыёмнай кампаніі», — сказала Марына Ільіна, якую цытуе БелТА.
Натальля Качанава станоўча ацаніла прапанову. Яна заявіла, што характарыстыка сапраўды патрэбная:
«Крытэрыі павінны быць, бо ня толькі вучоба характарызуе дзіця. Але калі ты даў характарыстыку, то нясеш за гэта адказнасьць», — сказала старшыня Савету Рэспублікі.
У савецкі час пісьмовыя характарыстыкі былі абавязковыя для абітурыентаў ВНУ і для ўладкаваньня на працу, а таксама для іншага прасоўваньня па сацыяльнай лесьвіцы. У характарыстыках звычайна пісалі пра ідэалягічную адданасьць чалавека савецкай сыстэме і асабісты ўдзел у будаўніцтве камунізму. З часам яны вырадзіліся ў фармальнасьць.