Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экаактывіста асудзілі на 2 гады калёніі за перадачу «Беларускаму Гаюну» інфармацыі пра перасоўваньне расейскіх войскаў


Павел Наздра
Павел Наздра

Павел Наздра — экалягічны актывіст з Мазыра, яго затрымалі 11 траўня гэтага году.

У Гомельскім абласным судзе 15 верасьня завяршылі разгляд справы мазырскага экаактывіста Паўла Наздры, паведамляе «Вясна». Суд пачаўся 9 верасьня.

Яго абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу за перасылку інфармацыі пра перасоўваньне расейскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».

Судзьдзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Павел Наздра — экалягічны актывіст з Мазыра, яго затрымалі 11 траўня гэтага году.

Павал — прадстаўнік у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалягічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў.

Таксама Павал Наздра — адзін з сузаснавальнікаў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG