Судзьдзя Сяргей Кацар асудзіў падсудных на тэрміны, зьвязаныя з пазбаўленьнем волі:
- Ільлю Давыдзенка на тры гады калёніі,
- Марыну Маркевіч на 2,5 гады калёніі,
- Ганну Кісялёву, Віктара Хімароду і Максіма Мацулевіча на 1.5 года калёніі.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», усіх падсудных абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за спальваньне «пудзіла» Лукашэнкі, а Ільлю Давыдзенка і Марыну Маркевіч таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
«Вясна» піша, што падчас апытаньня абвінавачаных на адным з судовых паседжаньняў пракурор павышаў на іх голас і давёў да сьлёз Ганну Кісялёву. Судзьдзя пытаўся, чаму яны, дарослыя людзі, хадзілі на падобныя акцыі, навошта пілі гарбату ў двары, хаця іх папярэджвалі, што нельга.