«Нас сёньня зь Дзімам затрымалі. Я ўжо дома і бяз сувязі, тэлефон забралі, заўтра ў мяне суд па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Дзіму не адпусьцілі», — паведаміла Юлія Семчанка ў сацсетках.
За што менавіта затрымалі Зьмітра Семчанку — не паведамляецца.
Семчанка сышоў з тэлеканалу АНТ пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту ў жніўні 2020 году. У верасьні таго году ён адбыў 15 дзён арышту за ўдзел у маршы 16 жніўня.