Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 чэрвеня: выпускныя вечарыны і дзень бяз выпіўкі


Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Бразыліі матчам гаспадароў супраць зборнай Харватыі пачнецца чэмпіянат сьвету па футболе.

У менскім рок-клюбе TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9) гурт Avias прэзэнтуе альбом «Колеры». Пачатак а 20-й гадзіне.

Адбываюцца выпускныя вечарыны ў менскіх навучальных установах, і ў сувязі з гэтым увесь дзень у сталіцы будзе забаронены продаж алькаголю на вынас.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай.

1867 – утвораная Аўстра-Вугорская імпэрыя.

1990 – прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР.

1991 – Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі.

1998 – памёр Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. Быў намесьнікам старшыня Рады БНР, доўгі час працаваў на Радыё Свабода. Творчая спадчына Антона Адамовіча – каля 250 працаў, у тым ліку на ангельскай, нямецкай і расейскай мовах. Пачынальнік беларускай прозы пра другую сусьветную вайну (раман «Каханы горад»).

Таварыш пройдзе ўсе баi i войны
Бяз кроплi сну, бяз званьня цiшынi.
Каханы горад можа спаць спакойна
I роiць сны, i зелянець сярод вясны.

Эпіграф да раману «Каханы горад»

1999 – увод сухапутных войскаў НАТО на тэрыторыю Сэрбіі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 – Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзяяч. Аўтар п’есаў: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Зьбянтэжаны Саўка» і іншых. Рэпрэсаваны, расстраляны ў 1938.

1911 – Мікола Панькоў (Дзьвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія), журналіст, бібліяфіл, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Жыцьцё шэптам. 12 чэрвеня 1942 Ганна Франк атрымлівае на дзень народзінаў ад бацькі нататнік у чырвонай вокладцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG