Трэба мець новы пашпарт зь біямэтрычнымі дадзенымі, якія будуць зьмяшчацца ў чыпе. Зазірнуць на мяжы — што ты за «фрукт» і прапусьцяць, калі няма пытаньняў, і адкрытая дарога хоць да Канарскіх астравоў!
У мяне могуць спытаць: як, ты хіба не баісься за свае дадзеныя, табе ня будзе непрыемна, што іх будуць мець у кампутары заходнія ўстановы? У цябе гэта не выклікае ўнутранага пратэсту? Не. Я прывык калі выказваць нязгоду, то ўзважана. Да мяне зьвярнуліся нядаўна, каб далучаўся да кампаніі супраць кіёскаў з шыльдай «Табак», якія панастаўлялі ў горадзе. Але якая мне да гэтага справа? Калі прапанавалі аднойчы на вуліцы паставіць подпіс за пашырэньне беларускай мовы, я паставіў. Хоць і мовы больш ня стала, як і кіёскі ня зьніклі.
Я быў супраць пагалоўнай здачы адбіткаў пальцаў, але ніхто падпісацца не прапаноўваў. Калі нас змусілі дэкрэтамі і ўказамі, то мы гэта зрабілі супраць уласнай волі: пайшлі па позьве і паслухмяна далі сабе запэцкаць іхнай дрэньню пальцы і далоні. Так, ім трэба нас трымаць пад каўпаком. Мы не адчулі сябе бясьпечней, толькі наадварот. Што да біямэтрычных дадзеных, справа зусім іншая. Шкада толькі, што нам пакуль яшчэ нават ня сьніцца «бязьвізавы рэжым» зь любімай Эўропай. Тым больш, калі мы апынуліся раптам у славэтнай Эўразіі ня толькі геаграфічна, але й палітычна.
Хаця шанцы ў нас маглі б быць нядрэнныя. Давялося ня так даўно трапіць на дыскусію пра візавыя праблемы. І пачуць ад польскага дыплямата літаральна наступнае: грамадзяне Беларусі не ствараюць эміграцыйнай пагрозы для краін Эўразьвязу. Прыяжджаюць туды і вяртаюцца дахаты, не застаюцца нелегальна працаваць. І гэтая дысцыплінаванасьць беларусаў — іхная найбольшая сіла, каб дамагчыся свайго месца ў руху да бязьвізавага рэжыму. Але ўсё залежыць будзе ад ласкі нашага начальства.
А пакуль кожны год цябе наведвае сапраўдны візавы мандраж. Электронная рэгістрацыя адбываецца толькі раз на месяц, і ты робіш безвыніковыя спробы два месяцы запар: хакеры трымаюць доступ да яе на сваім замку. Генконсул Анджэй Хадкевіч тлумачыць гарадзенцам: «Мы сапраўды ня ведаем, што маем зрабіць з сыстэмай рэгістрацыі. Таму што ўсьведамляем сабе, як яна адбываецца: сэрвэры знаходзяцца ў Варшаве, і з тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца анкеты фірмамі, якія вы называеце «хакерамі». На яго думку, улады Беларусі павінны зьвярнуць на іх увагу, таму што яны атрымліваюць прыбытак, і ці плацяць зь яго падаткі — пытаньне. Хаця дыплямат прызнае: гэтая дзейнасьць «на свой спосаб легальная», бо яны ня ўломваюцца ў польскія кампутарныя сыстэмы і не ўваходзяць на сэрвэры. Яны толькі выкарыстоўваюць «хутка пішучыя праграмы, каб быць першымі». Ад сябе дадам: яны яшчэ блякуюць доступ усім астатнім, хто спрабуе зарэгістравацца са свайго кампутара, а такіх сотні і тысячы.
Якое выйсьце? Палякі ня ведаюць. Зрабіць крок назад: адмяніць электронную рэгістрацыю? Але гэта будзе азначаць, што перад консульствамі ўзьнікне пастаянная чарга, якая будзе стаяць і ноччу і ўдзень, круглы год. І гэта будзе вельмі неспакойная чарга…
Існуе яшчэ сакрамэнтальнае пытаньне: колькі патрэбна візаў для Гарадзеншчыны? Каб цалкам задаволіць попыт? Каб чарга не расла. У польскім консульстве дагэтуль ня ведаюць адказу. У вобласьці каля мільёну жыхароў. У Горадні два консульствы, якія выдаюць шэнгенскія — польскае і літоўскае. Палякі каля 110-115 тысяч штогод, літоўцы — 60-65 тысяч. Калі скласьці — 170-180 тысяч. Гэта падлікі генконсула Хадкевіча, ён разважае: «І выходзіць, што амаль кожны пяты жыхар вобласьці атрымлівае кожны год візу шэнген. І паўстае пытаньне: дзе гэтая мяжа, якая частка жыхароў павінна іх атрымліваць? Кожны чацьвёрты, трэці, кожны другі?» «Падазраю, што мы дзесь балянсуем на мяжы: каб мы выдавалі 150 тысяч, а літоўцы, можа — 100 тысяч, то пэўна ўсе былі б задаволеныя. Паколькі гэтая плянка ня так далёка», выказвае меркаваньне дыплямат.
А ў мяне падазрэньне: ці не адпавядае лічба выдаваных візаў прыблізна колькасьці аўтамабіляў у насельніцтва? Кожнаму хочацца мець аўтаправы і права на выезд. І значыць: чым больш машын, лічба якіх расьце пастаянна, тым цяжэй з атрыманьнем візы! А пагатоў існуюць людзі, якім хочацца яе абавязкова мець, нават калі яна ім непатрэбная. Здараецца, пажылыя людзі, у якіх ёсьць карта паляка, часам прыходзяць па новую візу, консул зазірае ў пашпарт: папярэдняя ні разу не выкарыстоўвалася! Чалавек не выяжджаў за мяжу, бо яму нікуды ня трэба. Такія людзі ствараюць дадатковую нагрузку: у Горадні толькі чатыры консулы ў візавым аддзеле, беларускі бок не дазваляе мець больш.
Як выглядае, наша начальства не жадае пакуль палягчаць візавыя праблемы беларусаў. Самі палякі зрабілі са свайго боку для гарадзенцаў што маглі: для прыёму дакумэнтаў на візы адкрыта новая вялікая заля. Меў магчымасьць сам пераканацца: менш як за паўгадзіны пашпарты здалі каля ста чалавек, і з вуліцы запрасілі наступных.
Да пашпартоў з чыпам нам, як выглядае, яшчэ няблізка, пагадненьне аб бязьвізавых паездках члену «эўразійскага саюзу» для поўнага шчасьця напэўна без патрэбы. Але адзін чалавек на той сустрэчы, што я ўзгадваў, прапанаваў: а давайце пачнём кампанію супраць хакераў, якія нам перашкаджаюць зарэгістравацца на візу! Хай начальства пачынае варушыцца, чаму яно глядзіць скрозь пальцы? Прапанова зацікавіла прысутных. Не зьдзіўлюся, калі мяне ў бліжэйшым часе запыняць на вуліцы і прапануюць падпісацца пад пэтыцыяй супраць хакераў, я буду толькі за. Хай бы хакеры лапу смакталі!
А вось суседзі ўкраінцы ўжо сёлета змогуць атрымліваць біямэтрычныя пашпарты, каб выканаць адну з умоваў для бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам. Падрыхтоўку яны пачалі яшчэ ў мінулым верасьні. Лічылі, што такі дакумэнт — плястыкавая картка зь лічбавым подпісам і асабістымі дадзенымі будзе каштаваць 350 грыўнаў, на той час каля пяцідзесяці даляраў. Цяпер запэўніваюць, што пашпарт з чыпам абыдзецца таньней. І ляці хоць на Канарскія астравы!