Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі пачынаецца чэмпіянат сьвету па футболе


У Бразыліі 32 лепшыя футбольныя зборныя сьвету пачынаюць спаборніцтвы за званьне новага чэмпіёна.

Мундыяль будзе доўжыцца больш за месяц, яго фінальны паядынак адбудзецца 13 ліпеня.

У матчы адкрыцьця турніру ў Сан-Паўлу сустрэнуцца гаспадары чэмпіянату бразыльцы і зборная Харватыі. Пачатак а 23 гадзіны па менскім часе.

Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф заявіла, што яе краіна вітае каля 600 тысяч заўзятараў, якіх чакаюць з усяго сьвету. Бразылія выдаткавала каля 11 мільярдаў даляраў на будаўніцтва і рамонт 12 стадыёнаў і мадэрнізацыю інфраструктуры, што робіць цяперашні турнір самым дарагім у гісторыі.

Значныя выдаткі пацягнулі пратэсты ў Бразыліі. Крытыкі ўлады лічаць, што гэтыя рэсурсы лепш было б выдаткаваць на школы, бальніцы і грамадзкі транспарт. Улады асьцерагаюцца паўтарэньня хвалі пратэстаў, якая ў мінулым годзе ўскладніла правядзеньне Кубка канфэдэрацый ФІФА.

Бразылія прымала чэмпіянат сьвету па футболе 1950 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG