Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малайзіі прэзэнтавалі новую мэтодыку барацьбы са СНІДам


Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выпусьціла новую мэтодыку барацьбы зь ВІЧ, якое, як сьцьвярджаецца, зможа выратаваць жыцьці мільёнам людзей, якія паміраюць ад СНІДу, паведамляе Бі-Бі-Сі.

СААЗ рэкамендуе прапісваць захварэў на ВІЧ унівэрсальную таблетку «тры-у-адным» на раньніх стадыях інфікаваньня, калі імунная сыстэма ўсё яшчэ дастаткова моцная. Новыя рэкамэндацыі пашыраюць кола людзей у краінах, якія разьвіваюцца, якія прымаюць лекі, каб не дапусьціць разьвіцьця СНІДу, зь цяперашніх 16 да 26 млн.

Пры гэтым СААЗ лічыць, што выдаткі на лячэньне змогуць у выніку акупіцца. Па падліках арганізацыі, новая мэтодыка дазволіць выратаваць да 2025 года на тры мільёны жыцьцяў больш.

Рэкамэндацыі былі выказаны на міжнароднай канфэрэнцыі па СНІДу, якая адкрываецца ў Малайзіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG