Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы павераны ў справах ЗША: «Мы падтрымліваем праекты па захаваньні беларускай мовы і культуры»


На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказваў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, дарадца Ітан Голдрыч.

4 ліпеня — нацыянальнае сьвята ЗША, Дзень незалежнасьці. Напярэдадні гэтага дня, 2 ліпеня, бюро беларускай службы Радыё Свабода наведае часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, дарадца Ітан Голдрыч.

14 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Афіцыйнае паведамленьне было апублікавана на сайце Белага дому.

Разам з тым у траўні Дзярждэпартамэнт ЗША ня стаў працягваць санкцыі ў дачыненьні да ААТ Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» (БелОМА), якія былі ўведзеныя ў траўні 2011 году. Таксама ЗША адмянілі дзеяньне санкцыяў у дачыненьні да кампаніі «Белтэхэкспарт».

Варта нагадаць, што амбасада ЗША ў Беларусі працягвае працаваць у вельмі абмежаваным складзе. «Пасьля таго як Беларусь у 2008 годзе ў аднабаковым парадку скараціла колькасьць сваіх дыпляматаў у ЗША зь сямнаццаці да пяці, беларускі ўрад запатрабаваў ад амбасады ЗША скараціць колькасьць сваіх дыпляматаў з трыццаці пяці да пяці, — адзначаецца ў заяве амбасады ЗША ад 5 сакавіка 2012 году. — Гэтыя аднабаковыя меры беларускага ўраду, якія застаюцца ў сіле, значна ўскладняюць ажыцьцяўленьне амэрыканскай амбасадай узаемавыгадных праграмаў і дзейнасьці, уключна з культурнымі і адукацыйнымі абменамі, праграмамі дапамогі, а таксама ствараюць умовы, пры якіх амбасада ня мае магчымасьці з тэхнічных прычын прадстаўляць візавыя паслугі ў поўным аб’ёме».

Пачытаць адказы Ітана Голдрыча можна тут

Ітан Голдрыч пра ўражаньні ад онлайн-канфэрэнцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG