Судзьдзя Галіна Ўрбановіч, якая правяла 8 судовых пасяджэньняў у закрытым рэжыме, агучыць прысуд публічна. Аднак у апошнім, адкрытым пасяджэньні 1 ліпеня прысутныя змогуць пачуць толькі рэзалютыўную частку прысуду: будзе названы артыкул і канкрэтнае пакараньне — калі суд прызнае Гайдукова вінаватым.
27 чэвеня дзяржабвінаваўца запрасіў для Гайдукова 2 гады зьняволеньня — з улікам таго, што абвінавачаньне перакваліфікаванае.
Пра гэта паведаміў журналістам Генэральны пракурор Аляксандр Канюк. Аднак ён не ўдакладніў, паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу цяпер вінавацяць Андрэя Гайдукова.
Суд пачаўся 12 чэрвеня паводле матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай супраць хлопца Віцебскай абласной управай КДБ. Гайдукова вінавацілі паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкулу 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкулу 356 — «Здрада дзяржаве». Паводле гэтых артыкулаў, хлопцу пагражаў тэрмін зьняволеньня ад 7 да 15 год.
Родныя і сябры Андрэя Гайдукова ад пачатку ня верылі ў вінаватасьць хлопца. Справу, ініцыяваную супраць яго КДБ, яны лічаць помстай за апазыцыйныя погляды, удзел у выбарах у камандах незалежных кандыдатаў, у тым ліку Андрэя Саньнікава, і памкненьнем хлопца стварыць у Наваполацку міжнародную грамадзкую арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў».
Гайдукова затрымалі 8 лістапада мінулага году, паводле афіцыйнай інфармацыі , «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».
Сьледчым па «шпіёнскай» справе быў супрацоўнік абласной управы КДБ Алег Барысевіч.
У ліку сьведкамі, выкліканых на суд, была маці арыштаванага, Вольга Гайдукова, а таксама некалькі ягоных знаёмых наваполацкіх актывістаў. На судзе хлопца баранілі двое адвакатаў, прозьвішчы якіх родныя падсуднага не называюць.
Усе дні, калі адбываліся пасяджэньні, каля суду дзяжурылі «людзі ў цывільным», а ахова часта не прапускала ў будынак тых, хто хацеў даведацца расклад пасяджэньняў у справе Гайдукова.