Менск — фэстываль-кірмаш народных рамёстваў «Таямнiцы майстэрства» на пешаходнай частцы вуліцы Карла Маркса з 11.00 да 22.00.
Брно, Чэхія — канфэрэнцыя «Чэскія студні». Сярод тэмаў выступаў — «Чэскія ўплывы ў беларускім эвангельскім руху: ад Гераніма да Каменскага», «Францішак Скарына з Полацку: чэшскія карані беларускай Бібліі). Адрас — Nové sady 37, заля царквы «Slovo života», пачатак а 10-ай.
Стамбул — пачатак Парлямэнцкай Асамблеі АБСЕ, якая працягнецца да 3-га ліпеня. Чакаецца прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі.
1440 — Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык. Пры абраньні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падольле захопленыя Польшчай, што пазьней і выканаў.
1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус»
1913 — Другая балканская вайна, якая цягнулася да 29 ліпеня
1940 — Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек
1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст
1900 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётнік.
Чытайце "Маленькі прынц" па-беларуску
1906 — Іван Чарняхоўскі, расейскі савецкі ваеначальнік, які камандаваў 3-м Беларускім фронтам
1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы
1930 — Славамір Мрожак, польскі драматург і празаік
1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзеяч
1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня». За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з Паўлам Мажэйкаю быў асуджаны судом Ленінскага раёну Горадні да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі "паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў". Падставай паслужыла нататка ў «Пагоня». Паўгоду адбываў пакараньне ў Асіповічах, пасьля чаго быў пераведзены на папраўчыя работы па месцы жыхарства, у Горадню.
64 ці 67 — Сьвяты Пётра, апостал, рымскі папа
1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканьняў старшыня Беларускага пасольскага клюба ў 1925–1930 пасьля выхаду адтуль Тарашкевіча. У 1925 адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускага сялянскага саюза, у 1926 — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925–1930 гг. выдавец газэты «Сялянская Ніва».
1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык
2003 — Кэтрын Хепбёрн, амэрыканская кінаактрыса
Хоць чалавечаму жыцьцю няма цаны, мы заўсёды дзейнічаем так, нібы існуе нешта яшчэ больш каштоўнае.
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

Гэты дзень у гісторыі

У гэты дзень нарадзіліся

У гэты дзень памерлі
64 ці 67 — Сьвяты Пётра, апостал, рымскі папа
1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканьняў старшыня Беларускага пасольскага клюба ў 1925–1930 пасьля выхаду адтуль Тарашкевіча. У 1925 адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускага сялянскага саюза, у 1926 — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1925–1930 гг. выдавец газэты «Сялянская Ніва».
1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык
2003 — Кэтрын Хепбёрн, амэрыканская кінаактрыса
Цытата на памяць