Агенцтва Bloomberg атрымала справаздачу дырэкцыі Нацыянальнай разьведкі ЗША аб забойствах палітычных супернікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за мяжой.
З Украіны ў Расею празь Беларусь вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласьці, паведамляе тэлеграм-канал упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Тацяны Маскальковай.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што балістычная ракета, якую расейскія войскі ў ноч на 21 лістапада выкарыстоўвалі для ўдару па горадзе Дняпро, верагодна, уваходзіла ў склад мабільнага ракетнага комплексу «Кедр».
Прэзыдэнт Расеі заявіў, што новая расейская ракета сярэдняй далёкасьці, здольная несьці ядзерную зброю, будзе працягваць праходзіць выпрабаваньні, уключаючы баявыя ўмовы, як гэта адбылося на гэтым тыдні падчас удару па Ўкраіне.
Пра гэта паведаміла сталічная пракуратура.
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
Сёлета 28 верасьня споўнілася тры гады з моманту забойства 31-гадовага супрацоўніка кампаніі EPAM SYSTEMS Андрэя Зельцара. Прадстаўнікі ByPol мяркуюць, што Андрэй Зельцар мог не зрабіць стрэл і што ён быў ліквідаваны як непажаданы сьведка, а «Нірвана» быў сьмяротна паранены сваім жа калегам.
Як паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі, ён сёньня падпісаў указы аб прыёме ў грамадзянства і прадастаўленьні прытулку.
Акцыю ладзіў фонд Dapamoga. Прыйшло каля 30 чалавек, у тым ліку былыя беларускія дабраахвотнікі і іх родныя. Прысутнічала некалькі літоўскіх тэлеканалаў. Прысутныя падпісалі зварот да ААН.
У Берасьці адбылося сумеснае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі.
«Яго трэба спыніць. Калі жорсткай рэакцыі на ўчынкі Расеі няма, значыць, яны бачаць, што так можна». Такімі словамі Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на заяву Ўладзіміра Пуціна пра тое, што Расея ўжыла па Ўкраіне новую балістычную ракету.
Імёны пяці палітвязьняў, якія выйшлі на волю на падставе памілаваньня Аляксандра Лукашэнкі 7 лістапада, назваў у этэры дзяржаўнага тэлеканала «Першы інфармацыйны» прапагандыст Юры Васкрасенскі, паведамляе партал Zerkalo.
22 кастрычніка праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрвію мэдыя, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
З 3 ліпеня ў Беларусі адбылося шэсьць хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек.
Па стане на 22 лістапада 2024 году агулам з 2020 года пад крымінальны перасьлед патрапілі не менш за 42 экс-вайскоўца, 26 з якіх былі пазбаўленыя волі.
Віталя Чопіка пакаралі 7 гадамі зьняволеньня.
Алсу Курмашава 288 дзён правяла ў зьняволеньні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі.
Міністэрства інфармацыі выклала «Сьпіс друкаваных выданьняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што ў выніку расейскіх абстрэлаў Украіны пашкоджаньні атрымалі чатыры электрападстанцыі, якія вызначаныя як «важныя для ядзернай бясьпекі».
У Польшчы 20 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць ўльтраправага руху «Kamractwo», піша Gazeta Wyborcza. Адзін зь яго лідэраў, Войцех О. пад псэўданімам «Яшчур», напаў на беларуса 29 траўня 2021 году на Старым рынку ў Быдгашчы, побач з гарадзкой ратушай.
22 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Сёмае запар.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў, што ў выпадку масавых акцыяў пратэсту, аналягічных тым, што адбыліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, цалкам адключыць інтэрнэт.
Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, дзе праводзіць сустрэчу з студэнтамі адразу некалькіх навучальных устаноў — Акадэміі кіраваньня, БДУ, БДЭУ, БДПУ і Міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО».
22 лістапада Іран заявіў, што пачне ўстаноўку сэрыі «новых і палепшаных» цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану, у адказ на рэзалюцыю, прынятую атамным органам ААН, якая крытыкуе Тэгеран.
Дональд Трамп вылучыў Пэм Бондзі на пасаду генпракурора ЗША пасля адмовы Мэта Гетца ад гэтай пасады.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) зьвярнулі ўвагу на ўмацаваньне Расеяй супрацьпаветранай абароны (СПА) пад Менскам.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Народным дэпутатам Украіны рэкамэндавалі не прыяжджаць ва ўрадавы квартал 22 лістапада праз пагрозу абстрэлу цэнтру Кіева.
22 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над старшынём распушчанай уладамі партыі «Зялёныя» Дзьмітрыем Кучуком.
Для дэлегацый краін Эўрапейскага Зьвязу беларуская дэлегацыя, сярод іншага, правяла адмысловы брыфінг аб крызысе ў Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што выкарыстаньне Расеяй супраць Украіны новай балістычнай ракеты зьяўляецца другой спробай павялічыць маштабы вайны.
У Пэнтагоне пацьвердзілі ўдар Расеяй па тэрыторыі Ўкраіны новай балістычнай ракетай «Арэшнік», зробленай на аснове мадэлі міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты РС-26 «Рубеж».
У Беларусі 22 лістапада абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі.
Падзеі 22 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра намер ініцыяваць увядзеньне мытаў на імпарт аграрнай прадукцыі зь Беларусі і Расеі заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.
Кангрэсмэн ад Рэспубліканскай партыі ЗША Мэт Гетц афіцыйна адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду генэральнага пракурора і кіраўніка Міністэрства юстыцыі. На гэтую пасаду яго вылучыў абраны прэзыдэнт Дональд Трамп.
Міністэрства інфармацыі склала сьпіс з 35 друкаваных выданьняў, якія, на думку чыноўнікаў, наносяць «шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі, паведаміла 21 лістапада прэс-служба ведамства.
Беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук, якая цяпер жыве ва Ўкраіне, распавяла, што ўрэшце атрымала пасьведчаньне аб нараджэньні дзіцяці — амаль празь месяц пасьля яго зьяўленьня на сьвет.
21 лістапада прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў зь неанансаваным зваротам да грамадзян. Падчас прамовы, сярод іншага, ён заявіў, што Расея нанесла ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай і назваў гэта адказам на дазвол Захаду Ўкраіне атакаваць цэлі на тэрыторыі Расеі дальнабойнай зброяй.
У Беларусі уводзяць зьмены ў працы бюджэтнікаў: дзяржаўным арганізацыям дазволілі скарачаць штат і даплочваць работнікам за дадатковую нагрузку.
У 2022 годзе Аляксандар Лукашэнка ўвёў інстытут «спэцыяльнага вядзеньня» ў якасьці рэпрэсіўнага інструмэнта супраць апанэнтаў, адзначае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Чарговы этап вучэньняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прайшоў на тэрыторыі адной з папраўчых калёній краіны, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Нягледзячы на рост цэнаў у кастрычніку, інфляцыя ў Беларусі застаецца «дастаткова нізкай» ва ўмовах спажывецкага попыту і росту выдаткаў, які склаўся ў эканоміцы краіны, заявіў старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык.
Пераможцам Беларускага конкурсу «Паўночнага зьзяньня» стала драма «складанай барацьбы за справядлівасьць перад няпраўдай і прыгнётам», натхнёная гісторыяй Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Група з 37 грамадзян Расеі і 19 грамадзян Беларусі 21 лістапада вылецела з Бэйруту, паведамляе ТАСС.
Зь ліпеня ў Беларусі адбыліся шэсьць хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек. За гэты час праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ 223 чалавекі.
Раней Літва забараніла былому каліноўцу ўезд у Эўразьвяз.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў і іншых фактаў перасьледу з палітычных матываў.
Асуджаная беларуска нарадзілася ў вёсцы Дубраўцы Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) 21 лістапада выдаў ордэры на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу, былога міністра абароны Ізраілю Ёава Галанта і вайсковага камандзіра радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай ў ЗША і Эўразьвязе, Мухамада Дэйфа.
Загрузіць яшчэ