Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Ігара Ільяша прызналі палітвязьнем


Ігар Ільяш. Архіўнае фота
Ігар Ільяш. Архіўнае фота

22 кастрычніка праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрвію мэдыя, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Нядаўна стала вядома, што затрыманага 22 кастрычніка журналіста Ігара Ільяша перавялі ў сьледчы ізалятар № 1.

З гэтай інфармацыі вынікае, што яго абвінавачваюць па крымінальнай справе (інкрымінаваны артыкул на дадзены момант праваабаронцам невядомы).

Як раней сьцьвярджалі праўладныя тэлеграм-каналы, Ігару Ільяшу ставяць у віну «садзейнічаньне экстрэмісцкім фармаваньням» — за тое, што даваў інтэрвію незалежным СМІ, а таксама што нібыта «займаўся зборам зьвестак для замежных выведак» — даваў камэнтары ўкраінскім выданьням.

22 лістапада праваабаронцы прызналі Ігара Ільяша палітвязьнем.

Жонку Ігара Ільяша, журналістку Кацярыну Бахвалаву, затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі пратэсту на менскай «плошчы Перамен» разам з калегай Дар’яй Чульцовай. Спачатку Кацярыну асудзілі на 2 гады калёніі за «арганізацыю або падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

У 2022 годзе над Кацярынай прайшоў новы працэс за «выдачу дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве» (артыкул «Здрада дзяржаве»). Ёй прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы калёніі. Падчас разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе фармулёўку абвінавачаньня замянілі на «шпіянаж». За што менавіта яе судзілі, дагэтуль невядома.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG