Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 12 лістапада паведаміў, што выбраў на ролю дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы ў сваёй будучай адміністрацыі былога афіцэра спэцназу кангрэсмэна Майка Ўолца.
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Пасьля 2020 году колькасьць новых беларускіх кніг, якія намінуюць на літаратурную прэмію Ежы Гедройця, скарачаецца, заявілі на прэс-канфэрэнцыі 12 лістапада арганізатары цырымоніі ўручэньня прэміі.
Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне «Тэрор» 12 лістапада заявіў пра спыненьне свайго існаваньня. Паведамленьне зьявілася ў тэлеграм-канале падразьдзяленьня.
12 лістапада Малдова ўручыла амбасадару Расеі ў Кішынёве ноту пратэсту. У заяве МЗС Малдовы адзначаецца, што Расея спрабавала дэлегітымізаваць дэмакратычны працэс прэзыдэнцкіх выбараў.
12 лістапада галоўны ідэоляг Менгарвыканкаму і старшыня «Саюзу жанчын» Вольга Чамаданава заявіла, што спыняе ўдзел у выбарах-2025 у Беларусі.
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб забароне ўсынаўленьня расейскіх дзяцей грамадзянамі дзяржаў, дзе можна мяняць пол — шляхам апэрацыі або толькі ў дакумэнтах. Сярод краінаў, дзе дазволеныя трансгендарныя пераходы, ёсьць і Беларусь.
12 лістапада палітзьняволеная Марыя Калесьнікава сустрэлася са сваім бацькам.
У ноч з 11 на 12 лістапада літоўскія памежнікі перахапілі 14 мэтэазондаў з цыгарэтамі, якія прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
Увечары кітайскім горадзе Чжухай аўтамабіль заехаў у натоўп людзей каля спартовага цэнтру. У выніку здарэньня загінулі 35 чалавек, яшчэ 43 атрымалі раненьні.
Датэрміновыя выбары ў нямецкі Бундэстаг пройдуць 23 лютага 2025 году, паведаміла цэнтральная студыя тэлерадыёкампаніі ARD у Бэрліне.
Старшыня Рэспубліканскай рады грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў 12 лістапада заявіў, што вырашыў спыніць удзел у выбарчай кампаніі, паведамляе БЕЛТА. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Праблемы зь перадачамі ў новым будынку менскага СІЗА № 1 так і ня вырашаныя.
У ноч на 12 лістапада два расейскія бесьпілётнікі пакінулі паветраную прастору Ўкраіны ў напрамку Беларусі, паведаміла камандаваньне Паветраных сіл УСУ.
Аляксандар Лукашэнка пачаў сваю прамову на Канфэрэнцыі ААН аб зьменах клімату з ацэнкі сытуацыі і вынікаў намаганьняў чалавецтва мінімізаваць наступствы кліматычных зьменаў.
Зварот падпісалі амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, ЗША, Чэхіі і Швэцыі.
Кліматычны саміт праходзіць у Баку (Азэрбайджан).
Літва была падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
Аналітычная справаздача аб утварэньні тэрытарыяльных выбарчых камісій падрыхтаваная кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
У Беларусі Літва працягвае купляць адзеньне, мэблю, садавіну, гародніну і арэхі.
Наперадзе сустрэча нацыянальных зборных у Лізе нацый.
Ва Ўкраіне затрымалі чалавека, які арганізоўваў перапраўленьне за мяжу ўхілістаў ад мабілізацыі. Перад гэтым ён расказаў БТ, як працуе.
З 12 па 20 лістапада суды разгледзяць дзевяць пазоваў дзяржаўных органаў аб ліквідацыі або прыпыненьні дзейнасьці спартовых арганізацый, у тым ліку шасьці фэдэрацый.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
З-пад завалаў жылога пяціпавярховага дома ў Крывым Рогу, у які 11 лістапада ўдарыла расейская балістычная ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей, паведамляюць мясцовыя ўлады.
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Згодна з прагнозамі агенцтва Decision Desk HQ, Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
У сваю чаргу, Лукашэнка выказаў захапленьне Баку.
БРЦ сумесна з «Альянсам расьсьледнікаў» і «Кібэрпартызанамі» заявілі, што раскрылі асобы агентаў беларускіх спэцслужбаў, якія працуюць пад прыкрыцьцём.
Падзеі 12 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Нідэрлянды з 9 сьнежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.
Віцебскую сярэднюю школу № 10 часова зачыняюць неўзабаве пасьля вяртаньня дзяцей з канікулаў. Гэта другі падобны выпадак за месяц.
Швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг правяла ў цэнтры Тбілісі пратэст супраць распачатай у Баку 29-й Канфэрэнцыі ААН па клімаце (COP29).
Дзьве ІТ-спэцыялісткі запусьцілі праект для «тых, хто імігруе не на ўсё жыцьцё, а на нейкі час» і хоча разабрацца, як легалізавацца і ўладкавацца ў новай краіне.
Дасьледчы цэнтар BEROC прадставіў чарговую штоквартальную справаздачу. Паводле супрацоўніка цэнтру Анатоля Харытончыка, базавым сцэнаром для беларускай эканомікі ў 2025 годзе зьяўляецца павольнае астываньне, то бок зьніжэньне тэмпаў росту ВУП і невялікі рост інфляцыі.
Журналіст сьветлагорскага выданьня «Ранак» Андрэй Ліпскі, які вымушана ўцёк зь Беларусі праз пагрозу палітычнага перасьледу, атрымаў рашэньне ад польскіх памежнікаў, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь.
Поўнач Ізраілю 11 лістапада зазнала магутны ракетны напад з боку Лібану. Больш за 90 ракет выпусьцілі па найбуйнейшым паўночнаізраільскім горадзе Хайфа і ягоных прыгарадах, паведамляе ЦАХАЛ.
Кіраўнік абласной адміністрацыі Данецкай вобласьці Ўкраіны Вадзім Філашкін заявіў пра пашкоджаньне дамбы Курахаўскага вадасховішча на рацэ Воўча і абвінаваціў у гэтым расейскіх вайскоўцаў.
У Расеі завочна арыштавалі судзьдзю Міжнароднага крымінальнага суду Хайкеля Бэн Махфуда, які выдаў ордэры на арышт экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сіл Валера Герасімава.
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых беларускіх сілавікоў BelPol, з 411 крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вядзеньні КДБ Беларусі ў 2023 годзе, 132 былі палітычна матываваныя (32,1%).
Недапушчэньне дыскрымінацыі ў сфэры працы і заняткаў — адзін з асноўных прынцыпаў, закладзеных у фундамэнтальныя канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у якую ўваходзіць і Рэспубліка Беларусь.
Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў арганізацыю ў 2023 годзе.
Пасьля заяваў аднаго з удзелнікаў кааліцыі лідэра партыі «Нёманская зара» Рэмігіюса Жамайтайціса галоўны камісарыят паліцыі Віленскага павету паведаміў аб пачатку дасудовага расьсьледаваньня паводле артыкула 170 Крымінальнага кодэксу Літвы.
У новым творы вядомы музыка просіць не ўжываць хібных асацыяцый.
У Таджыкістане дэпартаванаму з Польшчы апазыцыйнаму актывісту Фаруху Ікромаву прысудзілі 23 гады зьняволеньня. Пра гэта паведамляе Таджыцкая служба Радыё Свабода.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзнагародзіў былую дырэктарку тэлеканалу «Белсат» Агнешку Рамашэўскую-Гузы крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы «за ўнёсак у разьвіцьцё незалежнай журналістыкі і свабодных мэдыя».
Улады Беларусі былі абвясьцілі 2024-ы «Годам якасьці».
Свабода прааналізавала, навошта гэты форум патрэбен Ільхаму Аліеву, Аляксандру Лукашэнку і талібам.
Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў, якія працуюць на патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду ў Беларусі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паразмаўляў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і абмеркаваў зь ім вайну ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ