Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курмашава на атрыманьні прэміі за свабоду прэсы згадала зьняволеных журналістаў Свабоды Кузьнечыка і Лосіка


Алсу Курмашава на цырымоніі ў Нью-Ёрку, 21 лістапада 2024
Алсу Курмашава на цырымоніі ў Нью-Ёрку, 21 лістапада 2024

Алсу Курмашава 288 дзён правяла ў зьняволеньні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі.

21 лістапада 2024 журналістка Татара-башкірскай службы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Алсу Курмашава стала ляўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы, якая штогод уручаецца Камітэтам абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists, CPJ). Узнагароджаньне адбылося ў Нью-Ёрку.

Курмашава падзякавала Камітэту абароны журналістаў за ўсе намаганьні, якія прывялі да яе вызваленьня. У турмах Расеі, сказала яна, знаходзяцца больш за 20 журналістаў.

«Журналістыка не злачынства», — заявіла Курмашова ў сваёй прамове.

«Для мяне вялікі гонар атрымаць сёньня гэтую прэмію. Я прымаю яе ад імя калег з Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, якія сёньня знаходзяцца ў турмах: двое ў Беларусі (Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык), адзін у Крыме (Уладзіслаў Есіпенка) і адзін у Баку, у Азэрбайджане (Фарыд Мэхралізадзэ). Журналісты ў турме — гэта не статыстыка, гэта такія ж людзі, як я, якіх дома чакаюць сем’і і дзеці, яны павінны быць вызваленыя, — заявіла з трыбуны Алсу Курмашава.

Журналістка выйшла на сцэну ў традыцыйным татарскім хасіце (нагруднае ўпрыгажэньне). Сукенку Алсу Курмашавай спэцыяльна для гэтага вечара стварыла вядомая чэская дызайнэрка Лібена Рохава.

Прэмію за свабоду прэсы таксама атрымалі Шрук аль-Айла, палестынская журналістка, прадзюсар і дасьледчыца, якая працуе ў сэктары Газа; Кімі дэ Леон, гватэмальская журналістка, мэдработнік і гісторык з больш чым 20-гадовым прафэсійным досьведам, а таксама Саміра Сабу — адна з самых вядомых журналістаў-расьсьледнікаў Нігера, яна была арыштаваная, затрыманая і зазнала шматгадовыя судовыя перасьледы за сваіх рэпартажы.

Як адзначаецца на сайце арганізацыі, Камітэт абароны журналістаў таксама пасьмяротна ўзнагародзіў Крыстофа Дэлуара, які займаў пасаду генэральнага дырэктара «Рэпартэраў бязь межаў», прэміяй імя Гвэн Айфіл за свабоду прэсы 2024 году, якую штогод уручаюць на знак прызнаньня прыхільнасьці да свабоды прэсы. Дэлуар памёр у чэрвенi 2024 году ад ускладненьняў у выніку анкалягічнага захворваньня.

  • Алсу Курмашава 288 дзён правяла ў зьняволеньні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі.
  • 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстана прыгаварыў яе да 6,5 года калёніі.
  • У пачатку жніўня журналістка выйшла на волю ў часе масавага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG