Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін папярэджвае пра новыя баявыя выпрабаваньні «Арэшніка» і кажа пра рашэньне аб сэрыйнай вытворчасьці ракеты


Пасьля ўдару расейскай ракеты «Арэшнік» па Дняпры.
Пасьля ўдару расейскай ракеты «Арэшнік» па Дняпры.

Прэзыдэнт Расеі заявіў, што новая расейская ракета сярэдняй далёкасьці, здольная несьці ядзерную зброю, будзе працягваць праходзіць выпрабаваньні, уключаючы баявыя ўмовы, як гэта адбылося на гэтым тыдні падчас удару па Ўкраіне.

«Мы будзем працягваць гэтыя выпрабаваньні, у тым ліку ў баявых умовах, у залежнасьці ад сытуацыі і характару пагроз бясьпецы, якія ствараюцца для Расеі», — сказаў Пуцін 22 лістапада на сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства абароны і вайскова-прамысловага комплексу.

Тады ж Пуцін паведаміў, што Расея прыняла рашэньне аб сэрыйнай вытворчасьці балістычнай ракеты сярэдняй далёкасьці «Арэшнік», упершыню ўжытай супраць Украіны 21 лістапада.

21 лістапада Расея выкарыстала гіпэргукавую ракету пад назвай «Арэшнік» для ўдару па Ўкраіне, у прыватнасьці па горадзе Дняпро. Па словах Пуціна, гэта стала часткай адказу Масквы на ўдары Ўкраіны, якія ажыцьцяўляюцца з выкарыстаньнем амэрыканскіх ракет ATACMS і брытанскіх Storm Shadow. Папярэдне паведамлялася, што ЗША і Вялікая Брытанія дазволілі Кіеву выкарыстоўваць гэтыя сыстэмы для ўдараў па тэрыторыі Расеі.

Украінскія ўлады спачатку абвінавацілі Расею ў выкарыстаньні для гэтага ўдару міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, але затым Пуцін заявіў, што гэта была новая ракета сярэдняй далёкасьці.

22 лістапада Пуцін таксама адзначыў, што гэтая ракета — зусім новая распрацоўка, а не мадэрнізацыя савецкай зброі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG