Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрацаваў новы гістарычны партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах


Ілюстрацыйнае фота. Падручнікі па гісторыі Беларусі розных гадоў
Ілюстрацыйнае фота. Падручнікі па гісторыі Беларусі розных гадоў

Запрацаваў новы гістарычны партал «Гісторыя Беларусі», на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах — беларускай, ангельскай і польскай.

«З дапамогай інтэрактыўных элемэнтаў, 3D-мадэляў, AI-пошуку і эксклюзіўнага кантэнту глядач можа пагрузіцца ў мінулае і адкрыць невядомыя старонкі гісторыі беларускай нацыі», — рэклямуюць новы праект яго стваральнікі.

Акрамя невялікіх артыкулаў з ілюстрацыямі, на партале ёсьць AI-асыстэнт — гістарычны гід, які адказвае на пытаньні па тэматыцы сайту. Ён падбірае зразумелую мову для дзяцей і дарослых, каб вывучэньне гісторыі Беларусі было займальным і даступным для кожнага. Можна задаць пытаньне і ўказаць, для каго патрэбны кантэнт, напрыклад, для дзяцей — і атрымаць адаптаваную, лёгкую для ўспрыманьня інфармацыю.

Аўтарскія артыкулы для парталу напісаў вядомы беларускі гісторык, паведамляюць стваральнікі парталу. У іх раскрываюць тое, што не асьвятляецца ў школьных падручніках. На партале 18 разьдзелаў — ад Полацкага княства да заканчэньня Другой сусьветнай вайны.

Сярод ілюстрацый ёсьць 3D-мадэлі — віртуальныя аб’ёмныя аб’екты, створаныя на аснове чарцяжоў і гістарычных зьвестак.

Партал быў створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў і беларусак у Польшчы праз дабрачынныя адлічэньні (1,5%) з падатковых дэклярацыяў у межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі», а таксама з дапамогай партнэраў FaniMani і Tutaka.

  • Летась да праекту «Будуй сваё» далучылася сама меней 265 удзельнікаў і ўдзельніц (дакладная колькасьць невядомая, бо частка людзей пералічвала партнэрам свой працэнт ад падаткаў, не дасылаючы скрын дэклярацыі, таму гэтых удзельнікаў арганізатары не змаглі ўлічыць).
  • Агулам было сабрана каля 47 тысяч эўра, на якія ў Літве ўжо запусьцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт пра сапраўдную гісторыю Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG