Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала краіны Захаду аказаць сур’ёзны ціск на кіроўную партыю «Грузінская мара» для перагляду вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
Святлана Ціханоўская сустрэлася прэм’ер-міністрамі Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі, Ісьляндыі, Даніі і Фарэрскіх астравоў, якія ўваходзяць у Паўночную Раду, а таксама з прэзыдэнткай Ісьляндыі.
Указ пра гэта падпісаны 29 кастрычніка.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падоўжыла дзеяньне ў краіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі яшчэ на 90 дзён — да 7 лютага 2025 году.
Інфармацыю пра гэта апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
За тры дні да заканчэньня кастрычнік стаў рэкордным у 2024 годзе месяцам па колькасьці нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Літву зь беларускай тэрыторыі, піша агенцтва «Позірк».
Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамасную дамову, паводле якой школьнікі і навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музэі ў апошнюю сераду кожнага месяца.
Адзін з найлепшых беларускіх гульцоў усіх часоў загінуў у сакавіку ў Злучаных Штатах.
Газэта The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША сьцьвярджае, што ў адным з сакрэтных пунктаў пляну перамогі, які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў лідэрам краін Захаду, значылася просьба разьмясьціць ва Ўкраіне крылатыя ракеты Tomahawk.
Праваабаронца «Вясны», былы палітвязень Леанід Судаленка ў Італіі далучыўся да маратону салідарнасьці з рэпрэсаванымі журналістамі і актывістамі, якіх трымаюць у беларускіх турмах.
Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі разьвіцьцё кантактаў на фоне паведамленьняў аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
За першыя 9 месяцаў 2024 году ў Беларусі ад так званых вонкавых прычын загінулі 94 дзіцяці, паведаміла начальніца ўпраўленьня нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Наім Касэм абвешчаны новым лідэрам радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбала», якая базуецца ў Лібане.
У межах кампаніі беларусаў замежжа заклікаюць ладзіць розныя акцыі ў падтрымку зьняволеных беларускіх грамадзкіх лідэраў і актывістаў, якія, на іх думку, годныя стаць кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
31 кастрычніка ў Менску адкрыецца міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы, на якую ўлады Беларусі запрасілі каля 600 удзельнікаў.
Сяргей Ерамееў застанецца пад арыштам яшчэ на тры месяцы.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, віншуючы ўлады Грузіі зь перамогай, нагадаў аб Украіне.
Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў (каля 700 тысяч эўра) для «Міжнароднага гуманітарнага фонду для ахвяр рэпрэсіяў у Беларусі». Пра гэта стала вядома падчас візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Ісьляндыю.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў 29 кастрычніка паведаміў пра «бесьпілётны напад з паветра» па будынку на тэрыторыі ўнівэрсытэту спэцназу імя Ўладзіміра Пуціна ў горадзе Гудэрмес.
Аляксею Клюшнічэнку пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Усе самалёты ляцелі з адключанымі транспондэрамі.
На 29 кастрычніка ў Беларусі 1294 палітвязьні, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.
На ўсіх кірунках фронту за апошнія содні адбылося 149 баявых сутыкненьняў. Найбольш складаная сытуацыя — на курахаўскім кірунку ў Данецкай вобласьці.
Сэнатар Бэнджамэн Кардын унёс у Сэнат ЗША законапраект, які прадугледжвае меры падтрымкі для грамадзян Беларусі і Расеі, вымушаных пакінуць свае краіны з прычыны палітычных рэпрэсіяў.
У лютым КДБ Беларусі заявіў пра затрыманьне ў Лельчыцкім раёне «ўдзельнікаў дывэрсійна-выведнай групы». «Дывэрсантамі» назвалі двух украінцаў і аднаго беларуса. Украінцаў пачалі судзіць па «тэрарыстычных» артыкулах у канцы верасьня, суд над беларусам пачынаецца 29 кастрычніка.
Ізраільскі парлямэнт ухваліў два законы, якія забараняюць дзейнасьць Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам у Ізраілі і на падкантрольных яму тэрыторыях
Удзельная вага стратных арганізацыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі перавысіла 10%.
Падзеі 29 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Нямеччыне зачыняць сама меней тры заводы аўтабудаўнічага канцэрну Volkswagen. Вытворчая рада Volkswagen абвясьціла пра намер кіраўніцтва канцэрну скараціць дзясяткі тысяч працоўных месцаў, піша DW.
Вынесены прысуд ужо 12-й групе людзей, якіх судзілі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 году ў Берасьці.
Беларускае выдавецтва «Тэхналёгія» 28 кастрычніка прэзэнтавала новае выданьне — слоўнік Янкі Саламевіча, які зьмяшчае 20 250 расшыфраваных псэўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадзка-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца XX стагодзьдзя.
На 1 кастрычніка 2024 году ў гадавым выражэньні колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў Менску, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату.
Польшча мае намер дамагацца ўвядзеньня Эўразьвязам 30-працэнтных мытаў на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі.
28 кастрычніка ў цэнтры Тбілісі праходзіць акцыя пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, паводле якіх кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» застаецца ва ўладзе і зможа сфармаваць урад у чацьвёрты раз.
За першы год працы ў службу дэмакратычных сілаў «Адно вакно» зьвярнуліся па дапамогу беларускія грамадзяне з 28 краінаў.
Раней Юры Аляксееў, які зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы ў Латвіі, паведаміў у Фэйсбуку, што знаходзіцца ў Беларусі і мае намер прасіць там палітычнага прытулку.
Кніга пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў Беларусі выйшла па-ангельску. Аўтарка Аліна Нагорная расказала Свабодзе, для каго гэты пераклад, як чытаўся папярэдні расейскамоўны і навошта перакладаць кнігу на мову суседзяў.
28 кастрычніка ў Валожыне прайшло ўрачыстае адкрыцьцё культурна-адукацыйнага цэнтру ў будынку былога Валожынскага ешыботу (рэлігійнай школы).
У Афганістане Міністэрства заахвочваньня цноты і прадухіленьня распусты забараніла жанчынам чытаць услых Каран і маліцца ў прысутнасьці іншых жанчын.
У Беларусі заблякавалі музычны партал tuzinfm.by, які працаваў больш за 20 гадоў.
Акруговы суд Хэльсынкі наклаў арышт на актывы Расеі ў Фінляндыі паводле пазову «Нафтагазу Ўкраіны», паведамляецца на сайце кампаніі.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч расказаў, якія супольныя з Расеяй вучэньні правядуць у наступным годзе.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Генсакратар NATO Марк Рутэ назваў гэты крок Масквы і Пхэньняна «значным абвастрэньнем» вайны Расеі супраць Украіны.
Вугоршчына цягам паўгода з 1 ліпеня 2024-га старшынюе ў Эўразьвязе.
Другі тур галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Малдовы адбудзецца 3 лістапада.
Аляксей Коласаў стаў 16-м беларусам у гісторыі НХЛ і першым брамнікам зь Беларусі, які згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе плянэты.
Ураджэнцаў Віцебску Басько і Брэскага, якія прыехалі ў Маскву на заробкі, затрымалі там 27 сьнежня 2022 году.
Загрузіць яшчэ